Анатоль Сцебурака - Віртуальны Універсітэт

Скарбы Беларусі: замкі-палацы
Якой была эпоха Адраджэння ў Беларускай архітэктуры і чым звычайнае барока адрозніваеца ад беларускага – гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі трэцяй лекцыі ў межах курса “Гісторыя архітэктуры Беларусі”, які вядзе Анатоль Сцебурака.

Рэнесанс – эпоха ў гісторыі культуры Еўропы, які прыпадае на XIV-XVII стст, якая была своеасаблівым мастом паміж еўрапейскай культурай Сярэднявечча і Новага часу.

Пад Адраджэннем разумелася імкненне аднаўлення “страчаных ведаў”, найперш антычных.

У Беларусі ў XVI ст. адраджаць асабліва не было чаго, таму што ў нас не было эпохі антычнасці.

Таму Адрадэнне пакінула глыбокі след у ВКЛ не ў сацыяльна-палітычным жыцці, а ў духоўна-культурніцкім.

Рэнэсанс на тэрыторыі Беларусі непадзельна звязаны з такімі імём італьянкі Боны Сфорцы, жонкі Жыгімонта І Старога. Менавіта яна і прынесла на нашыя землі значную частку новых культурніцкіх ідзей. У часы Боны Сфорцы ў беларускую архітэктуру прыйшлі замкі-палацы замест замкаў-кастэляў.

Горад ВКЛ пачынае па-іншаму сабе уяўляць – ёсць сцены, басціёны, іншыя фартыфікацыі, таму няма сэнсу ўнутры будаваць яшчэ адзін абарончы замак.

Першы прыклад палацу часоў Адраджэння ВКЛ – Ніжні замак у Вільні. Ён быў пабудаваны ў стылі італьянскага рэнесансу, меў форму няправільнага пяцікутніка, велічныя трохпавярховыя ўсходняе і паўднёвые крылы, якія выходзілі ва ўнутраны дворык аркадным клуатрам (драўляная арачная галерэя вакол усяго збудавання (лямуса, сырніцы і інш.) у традыцыйным беларускім дойлідстве).

Мірскі замак таксама належыць да часоў Рэнесансу. Яго лічуць мураваным палацам, дзе спалучаецца абарончая функцыя, элементы часоў готыкі, Адраджэння і познія напластаванні, характэрныя стыліцы барока і рамантызму. Побач з замкам у пачатку XVII ст. быў пабудаваны сад паўднёва-італьянскага рэнесанснага тыпу.

Часы Рэнесансу адбіліся і на Гародні. Дакладна не вядома, хто ў 1580 годзе перабудаваў змрочны замак Вітаўта (цяперашні Стары Замак) у палац ў стылі нямецкага маньерызму. Па адных звестках гэта быў архітэктар Юзаф Ройтан, паводле іншых – Санці Гучы.

Славуты Гальшанскі замак меў прыгожыя неабарончыя рысы, але вакол яго быў выкапаны абарончы роў. Зараз ад замка засталіся закансерваваныя руіны, па якім бачна, что замак генетычна звязаны з фламандскай архітэктурай. Па гэтай спасылцы можна пагуляць па замку ў фармаце відэа 360.

Гаштольдаў замак у Геранёнах вядомы тым, што тут калісці адбыўся шлюб Гаштольда і Барбары Радзівіл. Маленькі замак 27 на 27 метраў, вакол якога былі велізарныя модныя італьянскія мураваныя фартыфікацыі.

Ёсць легенда і пра замак Боны Сфорцы, які быў пабудаваны ў Рагачове. Гэтай легенды прытрымліваліся і многія даследчыкі, але зараз ужо даказана, што гэта хутчэй за ўсё містыфікацыя.

Яшчэ адной адметнасцю позняга Рэнэсансу ў Беларусі сталі Кальвінскія зборы – адметныя помнікі рэлігійнай архітэктуры. У палове XVI – пач. XVII ст. налічвалася 198 такіх збораў. Некаторыя з іх паўсталі на месцы храмаў іншых канфесій, а некаторыя былі пабудаваныя. Да нашых часоў дайшлі Кальвінскія зборы ў Смаргоні і Заслаўі.

Сярод іншых рэлігійных помнікаў архітэктуры таго часу трэба ўзгадаць Быхаўскую сінагогу – помнік архітэктур позняга Адраджэння.

Беларускае барокка вызначалася спалучэннем заходне-еўрапейскіх уплываў з візантыйскімі і мясоцовымі традыцыямі. Вызначаюцца тры перыяды беларускага барока: ранняе, сталае, позняе, ці “віленскае барока”.

Большасць архітэктурных будынкаў беларускага барокка – гэта культавыя будынкі: Свята-Духаўская царква ў Воршы, Царква Святога Мікалая ў Магілёве, гарадзенскі Бернардынскі Кляштар, Гарадзенская фара і іншыя.

The post Скарбы Беларусі: замкі-палацы appeared first on Віртуальны Універсітэт.

Гісторыя архітэктуры Беларусі: ад барока да класіцызму
Чаму барока было так папулярна ў Беларусі, якія асаблівасці меў гэты стыль менавіта на нашых тэрыторыях, з чаго пачаўся класіцызм і ў якіх архітэктурных помніках ён назіраецца часцей за ўсё? Гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі заключнай лекцыі ў межах курса “Гісторыя архітэктуры Беларусі”, які вядзе Анатоль Сцебурака.

Барока – гэта адметны архітэктурны стыль, які ня толькі ў Еўропе, але і ў Беларусі прайшоў усе гістарычные этапы, і распадаўся на адметныя накірункі, пра якія мы распавядзем далей.

Адным з самых вядомых такіх накірункаў з’ящляецца езуіцкае барока. Ордэн Езуітаў быў заснаваны ў 1540-х гадах і быў вельмі паспяховым сярод іншых каталіцкіх ордэнаў. Менавіта гэты ордэн распаўсюджваў трэнды ня толькі ў архітэктуры, але, так сама, у культуры і адукацыі.

Выдатнымі прыкладамі архітэктуры езуіцкага барока з’яўляюцца касцёлы і калегіумы ў Брэсце, Оршы, Гродна, Мінску, Магілёве, Мсціславе і іншых гарадах.

Цікавы прыклад езуіцкага барока быў на беларускім Палессі ў Пінску – Касцёл Святога Станіслава. На жаль, яго ўжо не існуе. У галоўнай частцы фасада касцёла меліся бакавыя крылы, завершаныя паўкружжамі сцен з аркавымі праёмамі, што было адной з найцікавейшых рысаў стылю барока. Некаторыя даследчыкі кажуць, што зараз можна прайсці па кроках з падзямелля Пінскага калегіума да падзямелля касцёла.

Вось што кажа пра езуіцке барока даследчыца гісторыі архітэктуры Тамара Габрусь:

“Калі на пачатку эпохі барока езуіты выступілі сцяганосцамі стылю, то на наступных этапах развіцця беларускага сакральнага дойлідства мясцовыя мастацкія плыні “сармацкага” і “віленскага” барока пачалі ўплываць на злёгку кансерватыўнае езуіцкае храмабудаўніцтва. Гэта выявілася, перш за ўсё, у паступовым фарміраванні 2-вежавага галоўнага фасада (у Іль Джэзу і Нартэкс, вежы на галоўным фасадзе ўвогуле адсутніцаюць); у эвалюцыі фармальных пластычных характарыстык (плоская трактоўка ордэра, дынаміка сілуэта, перавага вертыкальных прапорцый, тэлескапічная структура вежаў і інш.); у змяшэнні клерыкальна-семантычнай ролі трансепта і купала (у кампазіцыі яны часам цалкам адсутнічаюць), што мы лічым тэнденцыяй да кампрамісу ў поліканфесійным грамадстве ВКЛ. У выніку ўзоры езуіцкага храмабудаўніцтва сталі арганічнай часткай сакральнага беларускага дойлідства, а так званае “езуіцкае” барока стала для нашай зямлі, яе гісторыі і культуры сваім, нашым.”

Плынь беларускага архітэктуранага стылю – сармацкае барока, знакамітая асаблівасць архітэктуры ВКЛ, з’яўляецца плынню абарончага архітэктурнага стылю, таму што храмы будаваліся з вежамі, якія засталіся ад храмаў-кастэляў, але не прадугледжвалі хадоў. Такім чынам, візуальна храм быў падобны да замка з невялічкім барбаканам на ўваходзе.

Вобразам і ідэалам плыні сарматызму быў шляхціц-католік, які ў мірны час займаецца гаспадаркай, а ў час вайны выступае як ваяр. Назіралася ўхваленне патрыярхальных адносін на вёсцы паміж панамі, сялянамі і ў шляхецкай сям’і.

Адметныя рысы сарматызму, як культурнай плыні:

Традыцыяналізм;

Кансерватызм;

Ксенафобія (страх або нянавісць да каго-небудзь ці чаго-небудзь чужога, незнаёмага, нязвыклага);

Месіянства (рэакцыйнае вучэнне аб збавіцельнай ролі якога‑небудзь народа ў лёсе ўсяго чалавецтва)

Паказная набожнасць;

Атаясамленне сябе са станам, а не з народам.

Усе гэтыя рысы адлюстроўваліся ў дойлідстве стылю сармацкага барока. Фарны касцёл у Наваградку – адзін з першых прыкладаў гэтага стылю. Акрамя таго, у Наваградку захаваўся прыклад сармацкай культуры пахавання. Мемарыяльная пліта ў памяць аб загінулых у баі з туркамі пад Хацінам. У 1643 годзе па загадзе новагародскага кашталяна Яна Рудаміны-Дусяцкага ў паўночную сцяну капліцы Божага Цела ўмуравана мемарыяльная пліта ў памяць аб браце і паплечніках, якія загінулі ў баі.

Храм у Вішнева, пабудаваны ў 1637–41 гг., таксама з’яўляецца выдатным прыкладам сармацкага барока. Двухвежавы будынак з паўкруглай апсідай і нізкімі бакавымі сакрысціямі, унутры храма маюцца прыгожыя каваныя краты з датай будаўніцтва. Адсутнасць барбакана з’яўляецца асаблівасцю гэтага архітэктурнага помніка.

Яшчэ аднім адметным помнікам барока лічыцца Бярозаўскі Кляштар Картэзіянцаў. Кляштар пабудаваны ў 2-й палове XVII стагоддзя італьянскім майстрам Джавані Батыста Джыслені пры фундатарстве Казіміра Льва Сапегі і з’яўляецца помнікам сталага барока. Сёння ад кляштара адноўлена толькі брама, але наведвальнікі могуць прагуляцца сярод маляўнічых руін, якія калісьці былі галерэямі, дворыкамі ці карпусамі з келлямі манахаў.

Віленскае барока – адметнасць архітэктуры на тэрыторыі ВКЛ. Помнікі архітэктуры віленскага барока вызначаюцца маляўнічасцю і легкасцю, вытанчанасцю і вертыкалізмам прапорцыяў, ажурнасцю і пластычнасцю фасадаў.

Праца архітэктара Яна Глаўбіца перадае ўсю прыгажосць і глыбіню стылю. Ён будаваў і рэканструяваў шматлікія храмы розных канфэсіяў. Сярод іх – Сафійскі сабор у Полацку,  Касцёл Святога Яна ў Вільні, Касцёл Кармелітаў у Глыбокім, Спаскі Сабор у Магілёве, Фарны Касцёл у Лідзе і іншыя.

Пачатак менавіта віленскага барокка прыходзіцца на перабудову Янам Глаўбіцам Касцёла Кармелітаў Босых у Глыбокім. Зараз гэты храм існуе як праваслаўны. Увогуле драматычная рыса знікнення гэтага стылю супадае са знікненнем Рэчы Паспалітай, як самастойнай дзяржавы.

Якім змянілася архітэктурнае аблічча Беларусі ў XIX – сярэдзіне XX ст.

Барока саступае месца класіцызму, гэта значыць, што замест хаатычнай забудовы, горад разглядаецца як цэласная спланаваная сістэма, заснаваная на прынцыпах рацыяналізму класічных ідэалаў. З гэтага часу прынцыпы прамавугольнай планіроўкі гарадоў можна пабачыць ў Клімавічах, Суражы, Мсціславе, Чавусах.

Прыклады класіцызму назіраюцца ў панскіх маёнтках таго часу – падоўжаны блок аднапавярховага будынка, шэраг вокнаў, порцік з трохкутным франтонам і сціплы дэкор. Да класіцызму адносяць сядзібу ў Сёмкаве, палац у Нароўлі, Бешанковічах, сядзібу Плятэраў.

Залессе Агінскага “Паўночныя Афіны” вартае асабнага ўзгадвання. Сядзіба зроблена без цокаля і падмурку, з’яўляецца прыкладам ампіра, і была пабудавана архітэктарам Міхаілам Шульцам. Гісторыя Міхаіла Шульца цікавейшая за гісторыю сядзібы, таму што архітэктару было забаронена будаваць. Некаторыя яго праекты абваліваліся ў хуткім часе пасля збудавання. Тым ня менш, сядзібу можна наведаць і сення, прагуляцца па выдатнаму парку і паназіраць за памятнымі камянямі.

Акрамя класіцызму, у гэты перыяд існуюць адметныя помнікі абарончага дойлідства. Косаўскі палац (таксама вядомы як палац Пуслоўскіх) – неагатычны палац у выглядзе абарончага замка. Ансамбль быў пабудаваны на штучна створаным пагорку, а палац разам з паркам займаў плошчу ў 40 га.

За час удзельнікі курса пазнаёміліся з гісторыяй архітэктуры Беларусі ад часоў сакральнага дойлідства полацкай і гарадзенскай школы, павандравалі па кастэлях і абарончых замках ВКЛ, назіралі за Адрадженнем ў беларускай архітэктуры, плынямі барока і класіцызму.

Большасць з узгаданых архітэктурных помнікаў, пра якія распавядаў Анатоль Сцебурака на курсе, існуе сення, таму самы час звярнуцца да папярэдніх артыкулаў і скласці маршрут для вандровак па Беларусі.

Дзякуем за увагу!

The post Гісторыя архітэктуры Беларусі: ад барока да класіцызму appeared first on Віртуальны Універсітэт.

Наша спадчына: кастэлі ды храмы часоў ВКЛ
Якая Атлантыда захавалася пад беларускай зямлёй, чаму ВКЛ лічыцца краінай замкаў, і дзе ў тыя часы знаходзіўся абарончы пояс Вялікага Княства Літоўскага – гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі удзельнікі другой лекцыі ў межах курса “Гісторыя архітэктуры Беларусі”, які вядзе Анатоль Сцебурака.

Архітэктура часоў узмацнення ВКЛ мела татальна абарончы характар. Таму пераважна на тэрыторыі краіны зараз захаваліся абарочныя замкі, ці замкі-кастэлі. Замкамі-кастэлямі ў Заходняй Еўропе называлі невялікія мураваныя замкі, які звычайна мелі адну ці две вежы і будаваліся ў нізіннай мясцовасці на штучным насыпе.

Чаму ВКЛ ліцыцца краінай замкаў? У XIV – XV ст. бый створаны абарончы пас ВКЛ, які складаўся з мураваных замкаў: Вільня, Коўна, Трокі, Меднікі, Крэва, Гародня, Ліда, Наваградак, Луцк і іншыя. У тыя часы мураваныя замкі – гэта не проста сцены, а тое, за што чапляліся людзі, каб выжыць.

Крэўскі замак, як і большасць замкаў ВКЛ, пабудуваны літоўскай цэглай-пальчаткай з выкарыстаннем трохслаёвай “лускавай тэхнікі муроўкі”: звонку гэта сцены з цэглы, а ў сярэдзіне камяні, рэшткі цэглы, вапна. Таксама, пры пабудове Крэўскага замка выкарыстоўвалася балтыйская, ці вендзкая муроўка. Княжацкая вежа Крэва выглядала ў тыя часы вельмі прадстаўніча, але Першая Сусветная Вайна прайшла праз Крэва, таму часткова замак быў разбраны і разабраны на цэглу. Зараз ён аднаўляецца і перетвараецца ў турыстычнае месца.

Трокскі замак пачаў будаваць Кейстут, а скончыў Вітаўт Вялікі. Замак нясе адначасова абарончую функцыю і функцыю княжацкай рэзідэнцыі. Палац складаецца з двух карпусоў і вежы-данжона. З цягам часу замак ператварыўся ў маляўнічыя руіны, але потым быў адноўлены.

Меднікі – самы вялікі абарончы замак-кастэль у ВКЛ, яго ўнутраная плошча складае каля 2 га. Двор быў абнесены мураванымі сценамі таўшчынёй да 2 м. і вышынёй да 14–15 м.

Наваградскі замак – калісці самы вялікі замак Княства Літоўскага. Менавіта ў ім праходзіла каранаванне Міндоўга. Спачатку ў замку рабілі драўляныя ўмацаванні, потым з’віліся мураваныя часткі. Зараз захаваліся Шчытоўка і Касцельная вежа. Замак не аднойчы перажываў трансформацыі, але сёння у нас ёсць магчымасць паглядзець на рэшткі моцы ВКЛ.

Лідскі замак быў пабудаваны ў 1330-я гг. паводле даручэння князя Гедыміна. Уваходзіў у лінію абароны ад крыжакаў разам з Наваградкам, Крэвам, Трокамі і Меднікамі. З цягам часу замак захаваў муры, але вежы не захаваліся, таму яны дабудаваны.

Што ў гэтыя часы адбывалася з культавым дойлідствам у Беларусі?

Адметнымі рысамі таго часу былі заняпад полацкай і гарадзенскай школ дойлідства старажытна-рускага перыяду, перавага драўлянага дойлідства, з’яўленне першых гатычных храмаў у XIV стагоддзі.

Першымі такімі храмамі былі касцёлы Яна Хрысціцеля ва Уселюбе, Св. Тройцы ў Ішкалдзі, Усіх Святых у Наваградку, Св. Пятра і Паўла ў Іўі.

Адметнай старонкай дойлідства ў часы ВКЛ былі храмы-крэпасці, на некаторых з іх мы спынімся крыху падрабязней.

Полацкая Сафія –  інкастэляваны храм, які пад патрабаваннем часу ашчэрваўся вежачкамі, каб здавалася, што гэта не храм, а маленькі замачак з каванымі кратамі,, якія выпадалі ў выпадку, калі трэба спыніць ворага.

Ішкалдзь з’яўляецца не самым старым, але найменш змененым па знешнім выглядзе храмам. Касцёл быў папубадаваны з арнаментаванай цэглы і быў насыпаны вал, таму што людзі рыхтаваліся да абароны і вайны. На фасадзе і па бакох касцёла ёсць контрфорсы, якія надаюць дынаміку і дапамагаюць вытрымаць канструкцыю.

Топ цікавостак з другога занятка па гісторыі архітэктуры Беларусі:

Пры будаванні Крэўскага замка выкарыстоўвалася балтыйская муроўка, від муроўкі, калі праз два лажкі ідзе адзін тычок.

У замках таго часа знаходзяць кафлю, яна звычыйна нагадвае вазу ці збан. Калі вы убачылі кафлю ў музеі, то гэта сапраўдныя экспанаты таго часу.

У Беларусь ёсць тры конныя помнікі, і адзін з іх знаходзіцца ў Лідзе. Знакаміты князь ВКЛ Гедымін вярнуўся ў сваю гістарычную прастору.

Латэрея Скрабніца некаторы час праводзіла праграму аднаўлення замкаў Беларусі, друкавала іх на білетах, таму што за частку грошай была набыта цэгла для замкаў.

На наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (9 сакавіка) вы даведаецеся пра магнацкія рэзідэнцыі і бажніцы эпохі барокка ды класіцызму.

Запісацца на гэты занятак можна па гэтай спасылцы.

The post Наша спадчына: кастэлі ды храмы часоў ВКЛ appeared first on Віртуальны Універсітэт.

Гісторыя архітэктуры Беларусі: ад Нёмана да Дзвіны
Чаму менавіта архітэктурныя помнікі сведчаць пра моц дзяржавы, якія старажытныя будынкі захаваліся на берагах Нёмана ды Дзвіны – гэтыя ды іншыя пытанні абмяркоўвалі удзельнікі першай лекцыі ў межах курса “Гісторыя архітэктуры Беларусі”, які вядзе Анатоль Сцебурака.

У гісторыі архітэктуры Беларусі ёсць сведчанні аб адметных помніках дойлідства рэгіёна, якія, на жаль, не захваліся да нашых дзён. Слухачы курса мелі магчымасць атрымаць уяўленне, як выглядалі знішчаныя часам, войнамі ды пажарамі храмы, даведацца, што зараз знаходзіцца на іх месцы.

Удзельнікі лекцыі даведаліся пра Полацкую і Гарадзенскую школы дойлідства, падрабязна разгледелі гісторыю Каложскай царквы, Замкавай царквы у Ваўкавыску і Менску, даведаліся шмат чаго цікавага пра іншыя помнікі беларускай архітэктуры.

Топ цікавостак з першага занятка па гісторыі архітэктуры Беларусі:

Сафійскі сабор у Полацку з’яуляецца першым мураваным храмам Беларусі. Для будаўніцтва храма была запрошана арцель з Візантыі, таму храм быў пабудаваны ў класічным стылі. Каб дабудаваць храм і здабыць званы для Сафіі, князь Усяслаў здзейсніў паход на Ноўгарад.

Пад падмуркам Свята-Еўфрасінеўскай царквы захаваліся вялікія парэшткі будовы ХІІ ст., таму мы можам лічыць гэты храм самым старым храмам, які захаваўся да нашых дзён.

Замкавая царква ў Менску так і не была дабудаваная. Мела памер 12 на 12 метраў, і не мала аналагаў па стылю. Яна будавалася магчыма пры ўдзеле польскіх майстроў у раманскім стылі. Месцілася на цяперашняй плошчы 8 Сакавіка ў Менску. Калісці на гэтым месцы быў зроблены муляж падмуркаў.

На сённяшні дзень вядома 7 помнікаў Гарадзенскай школы дойлідства. Самы знакаміты з іх Барысаглебская, ці Каложская царква. Да нашых дзён захавалася паўночная і частка заходняй сцяны, астатнія былі дабудаваныя ў  час рэстаўрацый будынку. Самай знакамітай адметнасцю храма з’яўляюцца “галаснікі”, іх вышыня вагаецца ад 38 да 49,5 см, а дыяметр гарлавін 7-8 см.

Мала хто ведае пра каложскага вадаліва. Бронзавы акваманіл з Каложскай царквы быў створаны ў Саксоніі ў ХІІІ ст. Ён уяўляе сабой фігуру воіна, які застыў на грузным кані з кароткай шыяй, а паміж вушамі каня ёсць адтуліна, куда налівалася вада. Пабачыць вадаліва можна ў Гродзенскім дзяржаўным музеі гісторыі рэлігіі.

На наступнай сустрэчы ў межах гэтага курса (2 сакавіка) вы даведаецеся пра касцёлы ды храмы-крэпасці часоў Вялікага Княства Літоўскага.

Запісацца на гэты занятак можна па гэтай спасылцы.

The post Гісторыя архітэктуры Беларусі: ад Нёмана да Дзвіны appeared first on Віртуальны Універсітэт.

ГІСТОРЫЯ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ
Атрымаць уяўленне аб тысячагадовай архітэктурнай традыцыі нашай краіны, навучыцца хутка адрозніваць стылі і эпохі ў архітэктуры, зразумець гістарычны кантэкст будаўніцтва свецкай ды сакральнай архітэктуры ў Беларусі, адкрыць для сябе малавядомыя архітэктурныя шэдэўры. Усё гэта змогуць удзельнікі, якія запішуцца на новы курс Віртуальнага Універсітэта, прысвечаны гісторыі архітэктуры нашай краіны.

Курс будзе складацца з 4 заняткаў:

23 лютага. “Старажытныя  помнікі дойлідства на берагах Немана ды Дзвіны”

2 сакавіка.  “Касцелы ды храмы-крэпасці часоў ВКЛ”

9 сакавіка. “Магнацкія рэзідэнцыі і бажніцы эпохі барокка ды класіцызму”

16 сакавіка. “Архітэктурнае аблічча Беларусі ў канцы 19 – першай палове 20 стагоддзя.”

У час заняткаў ўдзельнікі пазнаёмяцца:

з самымі адметнымі будынкамі Беларусі розных эпох;

з найбольш цікавымі турыстычнымі маршрутамі для наведвання помнікаў; дойлідствам нашай краіны.

Адметнасцю курса будзе не размова аб архітэктуры дзеля самой архітэктуры, а яе разуменне ў звязку з мясцовым кантэкстам, гістарычнымі асобамі ды часам.

Курс грунтуецца на асабістым досведзе вандровак па Беларусі і абапіраецца на аўтарскі фоташэраг.

Пасля гэтага курса вы будзеце дакладна ведаць, куды і чаму накіравацца ў вольны час!

Аўтар і вядучы курса – Анатоль Сцебурака, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Мова курса – беларуская

The post ГІСТОРЫЯ АРХІТЭКТУРЫ БЕЛАРУСІ appeared first on Віртуальны Універсітэт.