Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Бліжэйшыя заняткі

Апошнія навіны

Жывая мова: глядзіце, як праходзяць практычныя заняткі ў Віртуальным Універсітэце

Жывая мова: глядзіце, як праходзяць практычныя заняткі ў Віртуальным Універсітэце

Ці сапраўды беларуская мова адна з самых мілагучных у свеце і што літара Ў ёсць толькі ў нашай мове? Што такое цэбар? Двума ці дзьвюма – як будзе правільна? Дж і Дз – гэта асобныя літары? Глядзіце, у якой інтэрактыўнай і дабразычлівай атмасферы праходзілі заняткі па беларускай мове, якія ў снежні праводзіў Юрась Каласоўскі. Далучайцеся […]

Культура памяці пра Халакост

Культура памяці пра Халакост

Падчас гэтага занятку вы адправіцеся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны вы ўбачыце розніцу ў культурах памяці. Вы зразумееце, што часам  памяць можа быць нябачнай у гарадской прасторы, але пры гэтым мець свае месца.  Асаблівы акцэнт будзе зроблены на асабістыя гісторыі яўрэйскіх ахвяр. Занятак будзе […]

Ці быў у гісторыі Беларусі свой “залаты век”?

Ці быў у гісторыі Беларусі свой “залаты век”?

Шукайце адказ на гэтае пытанне ў відэа лекцый Аляксандра Паршанкова, якія адбыліся ў 9 сезоне працы Віртуальнага Універсітэта. Прапануем вашай увазе скарочаныя версіі відэазапісу другой і трэцяй лекцый Аляксандра. Поўныя запісы гэтых і іншых заняткаў Віртуальнага Універсітэта глядзіце на нашым Ютуб-канале.

XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век? Глядзіце новае відэа

XVI стагоддзе ў беларускай гісторыі: ці быў залаты век? Глядзіце новае відэа

Аўтар курса Аляксандр Паршанкоў распавядае пра тое, чаму менавіта ў 16 стагоддзі былі закладзеныя падмуркі сучаснага жыцця, якія ключавыя падзеі адбывался ў той час у Еўропе і на нашых землях, чаму не ўсё так проста з тэрміналогіяй і яшчэ шмат чаго іншага. Глядзіце скарочаную версію першай лекцыі курса, які адбыўся нядаўна ў Віртуальным Універсітэце.

Нашы вядучыя

Кацярына Кучук

Б’юці-доктарка, касметалагіня і масажыстка. У касметалогіі больш за 9 год, з іх 5 год у Беларусі і 4 гады ў замежжы. Маю вышэйшую медычную адукацыю. Люблю рабіць людзей прыгажэйшымі, а значыць і шчаслівейшымі.

Сяргей Banifacyj Марозаў

Мае больш за 20 гадоў досведу ў фота- і відэаздымках. Аўтар 50 персанальных фотавыстаў. Суаўтар (як фатограф) больш за 10 кніг на навуковыя, карпаратыўныя, адукацыйныя і турыстычныя тэмы. Выкладае фатаграфію амаль 15 гадоў прыватна (у тым ліку 10 гадоў ва ўніверсітэце на кафедры журналістыкі).

Дар’я Трафімава

Філалагіня, пісьменніца, выкладчыца, феміністка.