Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве
Запрашаем на заняткі Віртуальнага Універсітэту! Глядзіце расклад

Запрашаем на заняткі Віртуальнага Універсітэту! Глядзіце расклад

Дзесяць экспертаў і экспертак падрыхтавалі для дзясятага сезону Віртуальнага Універсітэту цікавую і тэматычна разнастайную праграму, дзе вы напэўна знойдзеце тое, што вам цікава! Рэгістрацыя на заняткі займае пару хвілін! Звярніце ўвагу, што спасылка на ЗУМ прыйдзе за дзень і за 2 гадзіны да заняткаў на тую пошту, якую вы пазначыце пры рэгістрацыі. Таму ўпэўніцеся, ці […]

Як змяняўся еўрапейскі тэатр і ці змяняў ён успрыманне гледачоў

Як змяняўся еўрапейскі тэатр і ці змяняў ён успрыманне гледачоў

Як змяняўся еўрапейскі тэатр ад класічнай сцэны да сучасных эксперыментаў, як новыя формы, сюжэты і спосабы ўзаемадзеяння з гледачом уплывалі на яго ўспрыманне тэатра і самога сябе? Запрашаем на занятак Віртуальнага Універсітэту, на якім мы разам з Паўлам Гарадніцкім будзем размаўляць пра тое, якім быў еўрапейскі тэатр раней, якім ён стаў сёння і якім ён […]

Нябачныя правілы нашага жыцця: ад абмежаванняў да магчымасцяў

Нябачныя правілы нашага жыцця: ад абмежаванняў да магчымасцяў

Усе мы жывём паводле пэўных «правілаў». Частку з іх мы выбралі самі, а частку атрымалі ад сям’і, грамадства і з уласнага жыццёвага досведу. Часам яны дапамагаюць нам, а часам непрыкметна абмяжоўваюць наш выбар. На майстар-класе праз коучынгавыя і псіхалагічныя практыкі мы будзем даследаваць, што стаіць за нашымі «трэба», «нельга», «позна», «не атрымаецца» і як яны […]

Каву ў справу! Як выкарыстоўваць кававую гушчу, а не пераўтвараць яе ў смецце?

Каву ў справу! Як выкарыстоўваць кававую гушчу, а не пераўтвараць яе ў смецце?

Штодня пасля кубка кавы застаецца тое, што мы звычайна без ваганняў выкідваем, – кававая гушча. Але ці сапраўды гэта смецце? На занятку мы паглядзім на яе як на каштоўны рэсурс і разбяромся, як прынцыпы цыркулярнай эканомікі могуць працаваць у самых звычайных штодзённых сітуацыях. Мы пагаворым пра тое, што можна зрабіць з кававай гушчай дома, у […]

Як знайсці працу і не пасівець у працэсе: хітрыкі і лайфхакі ад дасведчанага наймальніка

Як знайсці працу і не пасівець у працэсе: хітрыкі і лайфхакі ад дасведчанага наймальніка

На гэтай сустрэчы вы даведаецеся, чаму пошук працы – гэта працэс даўжынёй ва ўсё жыццё. Мы разбярэмся, як выглядае пасіўны і актыўны пошук, дзе і як у той жа час наймальнікі шукаюць кандыдатаў – і чаму яны не заўсёды сустракаюцца, альбо чаму вынік сустрэчы (сумоўя) можа аказацца негатыўны, але гэта ўсё роўна добра. Пасля заняткаў […]

Нечаканы Менск 100-гадовай даўніны вачыма мастака Якуба Кругера

Нечаканы Менск 100-гадовай даўніны вачыма мастака Якуба Кругера

Даведацца пра жыццё і дзейнасць мастака Якуба Кругера (1869-1940), сярод вучняў якога былі такія вялікія творцы, як Хаім Суцін, Іван Ахрэмчык, Міхась Станюта, пазнаёміцца з цікавымі старонкамі культурніцкага жыцця дарэвалюцыйнага і паслярэвалюцыйнага Менску. Усё гэта чакае вас на чарговым занятку Віртуальнага Універсітэту, які правядзе для вас Васіль Дранько-Майсюк. На занятках вы даведаецеся шмат новага і […]

Мова як трэнажор для мозгу: памяць, словы і эфектыўнае вывучэнне моў (на прыкладзе польскай мовы)

Мова як трэнажор для мозгу: памяць, словы і эфектыўнае вывучэнне моў (на прыкладзе польскай мовы)

Ці можа вывучэнне замежнай мовы стаць сапраўднай трэніроўкай для мозгу? Як новыя словы, асацыяцыі, паўтарэнне і моўная практыка ўплываюць на памяць і мысленне? На занятках мы пазнаёмімся з магчымасцямі мозгу, даведаемся пра нейрапластычнасць і механізмы запамінання, а таксама разбяром, як вывучэнне моў дапамагае падтрымліваць кагнітыўную актыўнасць. На прыкладзе польскай мовы разгледзім эфектыўныя спосабы засваення новай […]

Формула ўплыву: як зрабіць заяву, не кажучы ні слова

Формула ўплыву: як зрабіць заяву, не кажучы ні слова

Мы робім высновы пра людзей па тым, як яны сябе падаюць, і робім гэта імгненна. Малкальм Гладуэл назваў гэта «тонкімі зрэзамі» (thin-slicing). На занятку разбяромся, як працуе першае ўражанне і як ператварыць стыль у інструмент уплыву. У цэнтры занятку формула ўражання. Кожны з шасці архетыпаў уплыву (Мудрэц, Уладар, Творца, Герой, Дыпламат, Візіянер) мае свой стыль […]

Што б такое з’есці, каб пахудзець пасля 50?

Што б такое з’есці, каб пахудзець пасля 50?

Ешце менш, больш рухайцеся, высыпайцеся, не нервуйцеся… Парад так шмат, што клопат пра сябе часам ператвараецца ў яшчэ адну працу. А што рабіць, калі змяняецца не толькі цела? Калі тое, што раней давалася лёгка, цяпер патрабуе больш сіл, цяжэй засяродзіцца ці аднавіцца пасля нагрузкі? Хочацца зноў адчуваць сябе як у дваццаць — ці, наадварот, узнікае […]

Штучны інтэлект: ад фінансавых пагрозаў да асабістага і сямейнага фінансавага асістэнта

Штучны інтэлект: ад фінансавых пагрозаў да асабістага і сямейнага фінансавага асістэнта

Штучны інтэлект усё больш актыўна ўваходзіць у наша штодзённае жыццё і ўсё больш уплывае на нашыя фінансавыя рашэнні. На занятку пагаворым пра два бакі гэтага працэсу. З аднаго боку, разбяром новыя рызыкі: выкарыстанне ШІ ў махлярскіх схемах, стварэнне пераканаўчых фальшывых паведамленняў і прапановаў, а таксама абяцанні лёгкага заробку і «гарантаванага» прыбытку. З іншага боку, паглядзім, […]

Не толькі пра піва: найкарацейшая гісторыя Чэхіі

Не толькі пра піва: найкарацейшая гісторыя Чэхіі

Запрашаем вас у захапляльнае і вельмі хуткае падарожжа праз ключавыя вехі чэшскай гісторыі: ад магутнага сярэднявечнага каралеўства і бунтарскай эпохі гусіцкіх войнаў, драматычных часоў Габсбургаў, выпрабаванняў Трыццацігадовай вайны, постаці Масарыка, да Аксамітнай рэвалюцыі і сучаснай еўрапейскай дзяржавы. На сустрэчы мы выйдзем за межы турыстычных стэрэатыпаў і паразважаем пра тое, як фармавалася ўнікальная культура і нацыянальная […]

Глядзіце папярэдні расклад дзясятага сезону Віртуальнага Універсітэту

Глядзіце папярэдні расклад дзясятага сезону Віртуальнага Універсітэту

Дзесяць заняткаў, дзесяць розных, але вельмі цікавых выкладчыкаў і выкладчыц з розных краін, разнастайная тэматыка, зручны час заняткаў. Глядзіце папярэдні расклад нашых заняткаў на кастрычнік-лістапад 2026 г. Віртуальны ўніверсітэт · IFAE Расклад заняткаў Кастрычнік — лістапад 2026 · аўторкі і чацьвяргі, 20:00 па беларускім часе 20 кас · аўт Не толькі пра піва: найкарацейшая гісторыя […]