Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Славутая біблейская прыпавесць пра марнатраўнага сына знайшла сваё адлюстраванне ў шматлікіх творах мастацтва. А слухачы Віртуальнага Універсітэту маюць магчымасць задумацца пра яе глыбокі сэнс з дапамогай паштовых марак, якія шмат гадоў рупліва збіраў вядомы беларускі філатэліст Лявон Карповіч.

Сэнс прыпавесці ясны – як часта чалавек, які хоча вызваліцца ад усіх абавязкаў перад Богам, адыходзіць ад свайго Бацькі Нябеснага і пачынае марнаваць усё, чым надарыў яго Бог – маладосць, здароўе, розум… І ўрэшце губляе чалавечае аблічча і апынаецца ля свінога карыта.

У час сустрэчы з Лявонам Карповічам вы ўбачыце рэдкія маркі, выдадзеныя ў розных краінах і прысвечаныя гэтай гісторыі.

Чакаем вас 21 траўня!

Запісацца на заняткі можна да 18 траўня.

Запішыся зараз!

Лявон Карповіч

Былы настаўнік матэматыкі. Краязнаўца і філатэліст. Аўтар кніг па Бібліі і філятэліі, а таксама выдання «Маё мястэчка Луна-Воля».

Прыпавесць пра марнатраўнага сына ці пра вялікую бацькоўскую любоў?

Запішыся таксама!

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі