Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Ці можа вывучэнне замежнай мовы стаць сапраўднай трэніроўкай для мозгу? Як новыя словы, асацыяцыі, паўтарэнне і моўная практыка ўплываюць на памяць і мысленне?

На занятках мы пазнаёмімся з магчымасцямі мозгу, даведаемся пра нейрапластычнасць і механізмы запамінання, а таксама разбяром, як вывучэнне моў дапамагае падтрымліваць кагнітыўную актыўнасць.

На прыкладзе польскай мовы разгледзім эфектыўныя спосабы засваення новай лексікі, працу з асацыяцыямі і практычныя прыёмы, якія дапамогуць зрабіць навучанне больш усвядомленым і выніковым.

Пасля заняткаў вы будзеце разумець:
— як працуе памяць і якую ролю ў навучанні адыгрывае нейрапластычнасць;
— чаму адны словы і выразы запамінаюцца лёгка, а іншыя патрабуюць больш намаганняў;
— як звязаны вывучэнне замежных моў, увага, мысленне і памяць;
— якія метады дапамагаюць больш эфектыўна засвойваць і ўзнаўляць новую інфармацыю.

Вы зможаце:
— выкарыстоўваць простыя мнематэхнічныя прыёмы для запамінання новых слоў;
— выкарыстоўваць у навучанні асацыяцыі, актыўнае ўзгадванне і інтэрвальнае паўтарэнне;
— самастойна падбіраць практыкаванні для трэніроўкі памяці і ўвагі;
— зрабіць вывучэнне замежнай мовы больш структураваным і захапляльным.

Разынкай заняткаў будзе не толькі тэорыя, але і практыка!

Мы будзем трэніраваць памяць, разгадваць моўныя загадкі, ствараць незвычайныя асацыяцыі, выконваць практыкаванні на ўвагу і спрабаваць розныя спосабы запамінання.

Вы зможаце на ўласным досведзе пабачыць, як мова ператвараецца ў інструмент інтэлектуальнай актыўнасці, а звыклае вывучэнне слоў — у захапляльную трэніроўку мозгу.

Занятак правядзе Жэня.

Лінгвіст, перакладчык і выкладчык замежных моў з 13-гадовым вопытам працы. Выкладае англійскую, нямецкую і польскую мовы, працуе з індывідуальнымі вучнямі і групамі, распрацоўвае ўласныя адукацыйныя праграмы.
У сваёй працы спалучае сучасныя падыходы да вывучэння моў, практычныя метады запамінання і практыкаванні для развіцця памяці і ўвагі. Праводзіць заняткі па паляпшэнні памяці з дапамогай мовы («Перазагрузка памяці 2.0 — мова, памяць і актыўнае мысленне»).
У навучанні робіць акцэнт на даступнасці ведаў, практычнай карысці і актыўным удзеле слухачоў.

Пачатак: 19 лістапада ў 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.

Мова: руская.

Зарэгістравацца на занятак можна да 18 лістапада. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля рэгістрацыі за дзень і за 2 гадзіны да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

Звярніце ўвагу, што спасылка прыйдзе на адрас электроннай пошты, якую вы пазначыце пры рэгістрацыі. Пераканайцеся, што напісалі яе правільна! А яшчэ зазірайце ў спам:)

Рэгіструйцеся таксама на іншыя нашыя заняткі!

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі