Усе мы жывём паводле пэўных «правілаў». Частку з іх мы выбралі самі, а частку атрымалі ад сям’і, грамадства і з уласнага жыццёвага досведу. Часам яны дапамагаюць нам, а часам непрыкметна абмяжоўваюць наш выбар.
На майстар-класе праз коучынгавыя і псіхалагічныя практыкі мы будзем даследаваць, што стаіць за нашымі «трэба», «нельга», «позна», «не атрымаецца» і як яны ўплываюць на нашы рашэнні. Гэта будзе не лекцыя пра тое, як правільна жыць, а прастора для пытання: «А што яшчэ для мяне магчыма?»
Пасля заняткаў Вы будзеце разумець:
- як фарміруюцца нашы «нябачныя правілы» і перакананні;
- якія з іх падтрымліваюць, а якія абмяжоўваюць;
- як нашы думкі і інтэрпрэтацыі ўплываюць на выбар і магчымасці;
- што можна змяніць у сваім поглядзе на сябе і жыццё, каб адкрыць новыя варыянты.
Вы зможаце:
- заўважаць думкі, якія перашкаджаюць;
- па-новаму глядзець на звыклыя сітуацыі;
- убачыць больш магчымасцяў там, дзе раней здавалася, што выбару няма;
- рабіць больш свабодныя і ўсвядомленыя крокі.
Запрашаем!
Пачатак: 17 лістапада ў 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.
Мова: руская.
Зарэгістравацца на занятак можна да 16 лістапада. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!
Пасля рэгістрацыі за дзень і за 2 гадзіны да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.
Звярніце ўвагу, што спасылка прыйдзе на адрас электроннай пошты, якую вы пазначыце пры рэгістрацыі. Пераканайцеся, што напісалі яе правільна! А яшчэ зазірайце ў спам:)
Заняткі праводзіць Наталля Руселік.

Professional Coach ICU, трэнер НЛП, педагог, ментар-коўч групавых праграм, псіхолаг, фасілітатар форум-груп.

07 кастрычніка 2026