Як змяняўся еўрапейскі тэатр ад класічнай сцэны да сучасных эксперыментаў, як новыя формы, сюжэты і спосабы ўзаемадзеяння з гледачом уплывалі на яго ўспрыманне тэатра і самога сябе? Запрашаем на занятак Віртуальнага Універсітэту, на якім мы разам з Паўлам Гарадніцкім будзем размаўляць пра тое, якім быў еўрапейскі тэатр раней, якім ён стаў сёння і якім ён можа стаць у будучыні.
На занятку мы разам паспрабуем зразумець, чаму тэатр не толькі адлюстроўвае змены ў грамадстве, але і дапамагае іх ствараць.
Пасля занятку вы зможаце лепш разбірацца ў сучасных спектаклях і тэатральных праектах, заўважаць наватарскія падыходы, адрозніваць іх ад традыцыйных формаў, скіраваных перадусім на забаву публікі, і разумець, якія пытанні ставіць перад гледачом той ці іншы спектакль.
Разынкай сустрэчы будць асабістыя гісторыі выкладчыка і ўспаміны з больш чым 20-гадовага досведу ў тэатры: сустрэчы з рознымі рэжысёрамі, іх падыходамі да працы і рознымі спосабамі разумець, ствараць і ўспрымаць тэатр.
Запрашаем!
Пачатак: 3 лістапада ў 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.
Мова: беларуская.
Зарэгістравацца на занятак можна да 2 лістапада. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!
Пасля рэгістрацыі за дзень і за 2 гадзіны да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.
Звярніце ўвагу, што спасылка прыйдзе на адрас электроннай пошты, якую вы пазначыце пры рэгістрацыі. Пераканайцеся, што напісалі яе правільна! А яшчэ зазірайце ў спам:)
Занятак праводзіць Павел Гарадніцкі.

Прафесійны акцёр з 20-гадовым стажам, рэжысёр і тэатральны педагог. На працягу многіх гадоў працаваў у Belarus Free Theatre. Выкладаў і праводзіў заняткі ў студыі Fortinbras пры Belarus Free Theatre, а таксама ва ўніверсітэце Mozarteum у Зальцбургу.
Праводзіў воркшопы і майстар-класы ў RADA (Royal Academy of Dramatic Art) і CalArts (California Institute of the Arts). Выпускнік Беларускага Дзяржаўнага Ўніверсітэта Культуры і Мастацтваў па спецыяльнасці «Акцёр драматычнага тэатра і кіно».
Разам з Belarus Free Theatre выступаў на вядучых тэатральных сцэнах свету. Спектаклі з яго ўдзелам былі адзначаны Fringe First на Эдынбургскім фестывалі, Obie Award і Drama Desk Award у Нью-Ёрку. Як рэжысёр паставіў 8 спектакляў. Зараз грае ў польскім тэатры Druga Strefa. Таксама з’яўляецца музыкам гурта Разбітае Сэрца Пацана (РСП).

07 кастрычніка 2026