Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Віртуальны Універсітэт – гэта адукацыйная непалітычная і некамерцыйная пляцоўка, створаная ў 2021 годзе. 

Мы працуем для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць важныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды і ўменні, развівацца і самарэалізоўвацца.

Мы прапануем бясплатныя заняткі, курсы і майстар-класы на розныя тэмы ад лепшых экспертаў.

Мы размяшчаем запісы заняткаў, карысныя відэа і публікацыі, а таксама навіны пра розныя адукацыйныя магчымасці, якія ствараем мы альбо нашыя партнёры.

За шэсць сезонаў працы Віртуальнага Універсіэту мы правялі каля 150 заняткаў на самыя розныя тэмы. Удзел у іх бралі больш за 2000 чалавек ад 8 да 80 гадоў з розных  гарадоў Беларусі, а таксама з іншых краін. 

У якасці выкладчыкаў у нас працавалі каля 50 чалавек з 7 краін свету.

Мы робім гэтую працу з верай у тое,  людзі  заслугоўваюць годнага жыцця і што адукацыя з’яўляецца адным з чыннікаў, якія могуць станоўча паўплываць на іх якасць жыцця.

Далучайцеся да нас у якасці студэнтаў і выкладчыкаў!