Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Дарагія сябры! Запрашаем вас стаць навучэнцамі нашага Віртуальнага Універсітэта! Гэта бясплатная непалітычная адукацыйная пляцоўка, якая прапаноўвае заняткі на самую розную тэматыку.

Студэнтам

Як далучыцца да заняткаў?

Вясновы сезон ва Універсітэце стартуе 20 лютага.

Заняткі ў гэтым сезоне будуць праходзіць па аўторках і чацвяргах.

Пачатак заняткаў у 19:00 (па мінскім часе).

Заняткі праходзяць на анлайн-платформе ZOOM

Усе анонсы Вы знойдзеце на нашым сайце, а таксама ў Facebook, Instagram і Telegram

У кожным анонсе ёсць спасылка для рэгістрацыі.

Калі вы націснеце на яе, вам будзе прапанавана запоўніць невялікую анкету.

Калі ласка, рабіце гэта ўважліва і правярайце сваю паштовую скрыню – туды мы дашлем спасылку на трансляцыю за дзень да яе пачатку.