Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

На гэтай сустрэчы вы даведаецеся, чаму пошук працы – гэта працэс даўжынёй ва ўсё жыццё. Мы разбярэмся, як выглядае пасіўны і актыўны пошук, дзе і як у той жа час наймальнікі шукаюць кандыдатаў – і чаму яны не заўсёды сустракаюцца, альбо чаму вынік сустрэчы (сумоўя) можа аказацца негатыўны, але гэта ўсё роўна добра.

Пасля заняткаў Вы будзеце разумець:

  • Што менавіта глядзяць у рэзюмэ рэкруцёр, ваш патэнцыйны начальнік і кіраўнік кампаніі.
  • Як выглядае праверка на стрэсаўстойлівасць.
  • Які падтэкст маюць тыя ці іншыя пытанні.
  • Ці мае значэнне фота і знешні выгляда кандыдата.
  • Дзе шукаць вакансіі.

Вы зможаце спакойна падрыхтаваць сябе і сваё рэзюмэ да любой вакансіі. І незалежна ад наступнага рашэння працадаўцы працягнеце лічыць сябе прафесіяналам, а не бачыць у адмове асабістую крыўду альбо нізкую ацэнку вашых хард- ці софт-скілоў. 

А яшчэ вы зможаце знаходзіць вакансіі там, дзе раней не шукалі,  навучыцеся чытаць паміж радкоў, што на сам рэч мае на ўвазе працадаўца.  

Гэта будзе шчырая размова з кіраўніком, які амаль 30 год наймае людзей для розных бізнэсаў. І глядзіць не толькі анкету кандыдата і фармальную адпаведнасць вакансіі. А што яшчэ? Даведаецеся пасля заняткаў:)

Запрашаем!

Пачатак: 10 лістапада ў 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Зарэгістравацца на занятак можна да 9 лістапада. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля рэгістрацыі за дзень і за 2 гадзіны да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

Звярніце ўвагу, што спасылка прыйдзе на адрас электроннай пошты, якую вы пазначыце пры рэгістрацыі. Пераканайцеся, што напісалі яе правільна! А яшчэ зазірайце ў спам:)

Заняткі праводзіць Крысціна Вітушка.

Як знайсці працу і не пасівець у працэсе: хітрыкі і лайфхакі ад дасведчанага наймальніка

30 год досведу працы на кіруючых пасадах у міжнародным бізнэсе: IT, банкі, тэлекамунікацыі, вытворчасць, кансалтынг. Узначальвала калектывы ад 3 да 300 чалавек.

Заснавальніца кампаніі Vitushka Communications

Рэгіструйцеся таксама на іншыя нашыя заняткі

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі