Штодня пасля кубка кавы застаецца тое, што мы звычайна без ваганняў выкідваем, – кававая гушча. Але ці сапраўды гэта смецце? На занятку мы паглядзім на яе як на каштоўны рэсурс і разбяромся, як прынцыпы цыркулярнай эканомікі могуць працаваць у самых звычайных штодзённых сітуацыях.
Мы пагаворым пра тое, што можна зрабіць з кававай гушчай дома, у кавярні, школе ці арганізацыі – ад кампоставання і догляду за раслінамі да касметыкі, біяматэрыялаў і іншых незвычайных спосабаў паўторнага выкарыстання.
Пасля заняткаў Вы будзеце разумець / ведаць:
- чаму кававая гушча – гэта не проста адход;
- як працуе прынцып «адходы = рэсурс»;
- якія існуюць бяспечныя і практычныя спосабы паўторнага выкарыстання гушчы;
- як яе правільна збіраць, сушыць і захоўваць;
- і якую ролю такія простыя рашэнні могуць адыгрываць у скарачэнні колькасці адходаў і развіцці цыркулярнай эканомікі.
Вы зможаце:
- выкарыстоўваць кававую гушчу ў побыце замест таго, каб адразу яе выкідваць;
- выбіраць спосабы паўторнага выкарыстання ў залежнасці ад сітуацыі;
- прапанаваць простыя экалагічныя рашэнні для дому, кавярні, офіса ці адукацыйнай установы;
- а таксама паглядзець на іншыя звыклыя «адходы» як на патэнцыйныя рэсурсы.
Разынкай заняткаў будзе практычны досвед – мы не толькі пагаворым пра кававую гушчу, але і паспрабуем ператварыць яе ў карысны прадукт. А яшчэ даведаемся пра нечаканыя прыклады таго, як выкарыстаная кава становіцца сыравінай для касметыкі, угнаенняў, біяматэрыялаў і нават элементаў дызайну.
Магчыма, пасля гэтай сустрэчы свой наступны кубак кавы Вы ўжо не зможаце выпіць, не падумаўшы: «А што я зраблю з гушчай?»
Запрашаем!
Пачатак: 5 лістапада ў 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.
Мова: беларуская.
Зарэгістравацца на занятак можна да 4 лістапада. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!
Пасля рэгістрацыі за дзень і за 2 гадзіны да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.
Звярніце ўвагу, што спасылка прыйдзе на адрас электроннай пошты, якую вы пазначыце пры рэгістрацыі. Пераканайцеся, што напісалі яе правільна! А яшчэ зазірайце ў спам:)
Заняткі праводзіць Уладзімір Зуеў.

Магістр навук. Эколаг, педагог, публіцыст, аўтар навуковых публікацый.

06 кастрычніка 2026