Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Курс складаецца з трох анлайн-заняткаў, прысвечаных фармаванню практычных навыкаў дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях: тэхналагічнага, сацыяльнага, прыродна-кліматычнага і ваеннага тыпаў. 

Удзел у занятках дапаможа вам лепш разумець рызыкі сучаснага свету і падрыхтавацца да іх.

Акцэнт будзе зроблены на падрыхтоўку, рэагаванне і планаванне. 

Мы паразмаўляем пра ключавыя элементы бяспекі: асабістая гатоўнасць, падтрымка ўразлівых груп, падрыхтоўка дома і транспарту, стварэнне запасаў, эвакуацыя, першая дапамога, паводзіны пры пажары, паводцы, блэкаўце, атацы з паветра, а таксама небяспекі, звязаныя з хімічнымі, біялагічнымі, радыяцыйнымі і ядзернымі пагрозамі. 

Асобна разгледзім пытанні дызінфармацыі, кібербяспекі і паводзінаў у натоўпе.

Вы атрымаеце практычныя інструкцыі, чэк-лісты і рэкамендацыі, каб дзейнічаць хутка, асэнсавана і скаардынавана.

Пасля курса вы зможаце самастойна ацэньваць рызыкі, прымаць рашэнні ў стрэсе, забяспечваць бяспеку сям’і, падтрымліваць іншых і ўзаемадзейнічаць з адпаведнымі службамі.

Заняткі адбудуцца 12, 19 і 20 студзеня.

Пачатак: 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.

Мова: беларуская.

Зарэгістрацыя на заняткі зойме ў вас не больш за хвіліну! Просім рэгістравацца на кожны занятак курса!

Пасля рэгістрацыі за дзень і за гадзіну да пачатку заняткаў вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

Далучайцеся таксама да іншых нашых заняткаў!

Дата: 20 студзеня 2026

Час: 20.00 па Менску

Месца: ЗУМ

Рубрыка:

Запішыся!

Лекцыя cкончылася

Вядучы

Уладзімер Зуеў

Магістр навук. Эколаг, педагог, публіцыст, аўтар навуковых публікацый.

Іншыя бліжэйшыя лекцыі

Здаровае харчаванне без стрэсу

Здаровае харчаванне без стрэсу

Як збалансаваць свой рацыён, як стрэс уплывае на харчаванне і як пазбягаць эмоцыянальнага пераядання, якія прадукты і звычкі дапамагаюць адчуваць сябе энергічным і здаровым кожны дзень. Пра ўсё гэта распавядзе на занятках Віртуальнага Універсітэту вядомая беларуская фуд-блогерка Алеся Княжэвіч.

Фарміраванне этналінгвістычнай прасторы Беларусі: (рэ)канструюючы сэнсы і ідэнтычнасці

Фарміраванне этналінгвістычнай прасторы Беларусі: (рэ)канструюючы сэнсы і ідэнтычнасці

Як размаўляла Беларусь раней? Як на беларускіх землях на працягу стагоддзяў стваралася і развівалася моўная рэальнасць?  На гэтым занятку мы паспрабуем разам разабрацца ў дынамічных этнамоўных працэсах і зразумець, што этналінгвістычная прастора Беларусі - гэта не проста геаграфічная мапа, а жывая сістэма ўзаемадзеяння розных этнічных анклаваў і культур.

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

Паглядзець на вядомых гістарычных асобаў з незвычайнага ракурса, зразумець, што гісторыю стваралі не толькі мужчыны, адкрыць для сябе новыя жаночыя імёны. Усё гэта чакае цябе на заключных у гэтым сезоне занятках Віртуальнага Універсітэта.