Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Пэўныя нормы, каштоўнасці, прадпісанні і традыцыі ў грамадстве часта задаюць даволі строгія і вузкія рамкі для людзей, якія маюць розныя характарыстыкі і ідэнтычнасці. Чым больш несвабоднае і недэмакратычнае грамадства, тым больш у ім абмежаванняў, стэрэатыпаў і перадузятасці. Асабліва ў дачыненні да тых людзей, хто належыць да такіх сацыяльна-уразлівых груп, як, напрыклад, жанчыны ці ЛГБТК+.

Гендэр як скразны кампанент упісаны ва ўсе сферы жыцця людзей – няхай гэта будзе эканоміка, адукацыя, палітыка ці будаўніцтва дарог. І як у вядомай цытаце пра сусліка: ты яго не бачыш, а ён ёсць!

У час сустрэчы мы будзем рэфлексаваць, аналізаваць і нават спрачацца, разбіраючыся з тым, як фемінісцкая оптыка і гендэрная адчувальнасць даюць нам магчымасці зразумець, чаму прывілеі часта незаўважныя і могуць быць інструмантам прыгнёту.

Мы абмяркуем як сістэмна і структурна фарміруецца няроўнасць і дыскрымінацыя, якім чынам гендэрная роўнасць звязана з узроўнем шчасця і дабрабыту і што неабходна зрабіць, каб гвалту навакол стала менш, а бяспекі і камфорту – больш.

Вядучая сустрэч

Дата: 30 красавіка 2024

Час: 19.00-21.00 (Мінск)

Месца: ZOOM

Права

Занятак скончыўся

Вядучая

Юлія Міцкевіч

Гендэрная экспертка, грамадзкая актывістка, су-заснавальніца Фемгрупы, кіраўніца арганізацыі грамадзянскай адукацыі АБФ - Актыўнымі Быць Файна.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Такая розная сучасная эканоміка: зялёная, срэбная, паводзінавая

Такая розная сучасная эканоміка: зялёная, срэбная, паводзінавая

Што такое паводзінавая эканоміка, і якія дзве важныя навукі яна ў сабе аб’яднала? Чаму тэрмін зялёная эканоміка так папулярны ў апошнія некалькі гадоў? Як сталенне насельніцтва ў Беларусі і ўва ўсім свеце ўплывае на эканоміку і змяняе яе? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Аляксандра Малярэнкі ў Віртуальным універсітэце.

Эканоміка

Асабістая гаспадарка ў вёсцы: экалагічныя спосабы самазанятасці

Асабістая гаспадарка ў вёсцы: экалагічныя спосабы самазанятасці

Як можна ўладкаваць жыццё на асабістай дапаможнай гаспадарцы, калі вырашылі пераехаць жыць з горада на вёску? На што трэба будзе звярнуць увагу, каб ваша прадукцыя была вышэйшага эка-стандарту? Як яе можна рэалізоўваць і смачна гатаваць паводле традыцыйных тэхналогій?

Экалогія