Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Амаль любую праблему ў рабоце грамадскага транспарту пры пэўнай настойлівасці, разуменні як-што працуе і хто за-што адказвае, гатоўнасці пачакаць, можна вырашыць у самых складаных выпадках за год. 

Наведайце нашыя заняткі і пераканайцеся ў гэтым!

У час заняткаў мы: 

  • паразмаўляем пра мэты і функцыі сістэм грамадскага транспарту; 
  • сфармуем для сябе прычыны такога яго цяперашняга стану;
  • параўнаем сістэмы розных градоў Беларусі з некаторымі замежнымі гарадамі; 
  • разбярэмся ў стандартах і дакументах, у адпаведнасці з якімі  працуе грамадскі транспарт у Беларусі;
  • паразмаўляем пра ролю розных дзяржаўных структур у арганізацыі работы транспарту і зразумеем, на што звяртаць увагу ў пісьмовых зваротах наконт паляпшэння якасці работы транспарту;
  • пазнаёмімся з канцэптам MaaS;
  • пабачым будучыню беларускага транспарту вачыма супрацоўнікаў дзяржструктур і сфармуем сваё бачанне;
  • зразумеем, як даследуюць попыт на паслугі транспарту і чаму ўсё ж такі лепей аплочваць праезд, а ў Менску яшчэ і прыкладваць картку да валідатара (спойлер: справа тут не ў штрафах).

Заняткі будуць цікавыя шырокаму колу асобаў, якія цікавяцца асновамі ўрбаністыкі і хочуць зрабіць свет вакол сябе лепшым. 

Дата: 2 мая 2024

Час: 19.00-20.30 па Мінску

Месца: ZOOM

Урбаністыка

Занятак скончыўся

Вядучы

Кірыла Сінюціч

У 8 год аб’ехаў амаль усе гарадскія маршруты аўтобусаў (не ездзіў толькі на могілкі і ў анклавы, бо было страшна), каб занесці іх маршруты і інтэрвалы ў адмыслова заведзены для гэтага сшытак. Даследчык усяго, што звязана з грамадскім транспартам Беларусі. Мае профільную вышэйшую адукацыю, скончыў магістратуру па спецыяльнасці “Транспарт”, перыядычна вядзе перапіску з дзяржструктурамі па ўдасканаленні грамадскага транспарту. Выкладчык ў адным з універсітэтаў Менска, выкладае “транспартныя” тэмы для студэнтаў і для спецыялістаў у гэтай сферы. Марыць стварыць ідэальную транспартную сістэму ў роднай краіне. Удзельнік праектаў Openstreetmap (там аматары малююць мапы ў вольны час), Moovit (схемы і расклады грамадскага транспарту, якія таксама падтрымліваюцца аматарамі).

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Майстэрства сторытэлінгу. Як навучыцца распавядаць не толькі вуху, але і воку

Майстэрства сторытэлінгу. Як навучыцца распавядаць не толькі вуху, але і воку

Як кіраваць увагай гледачоў/слухачоў? Як трымаць перспектыву аповеду і што, наогул, гэта такое? Як выбудоўваць логіку і рабіць правільныя “сэнсавыя націскі”? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Паўла Гарадніцкага ў Віртуальным універсітэце.

Творчасць

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Як выбудоўваць свае межы і цвяроза казаць “Не”? Якая стратэгія найлепш працуе пад час адстойвання сваіх інтарэсаў ў асабістых і прафесійных умовах? Як не баяцца адмаўляць людзям?

Як фунцыянуюць Злучаныя Штаты Амерыкі?

Як фунцыянуюць Злучаныя Штаты Амерыкі?

Навошта штаты аб’ядналіся? Чым адрозніваецца Палата Прадстаўнікоў у ЗША і ў Беларусі? Што такое POTUS, SCOTUS i FLOTUS? У якой партыі сядзяць найбольшыя ласуны. Чаму ў гэтай дэмакратыі прэзідэнта не абіраюць безпасрэдна? Чаму Трамп не такі страшны як нам падаецца, а Байдэн не такі эфектыўны як бы нам хацелася? І гэта толькі частка таго, што дапаможа нам зразумець, як функцыянуюць ЗША. Вы даведаецеся, як выбары і Канстытуцыя ўплываюць на жыццё амерыканцаў і функцыянаванне краіны. Асаблівую ўвагу звернем на ролю культурнай разнастайнасці і грамадзянскай супольнасці ў развіцці ЗША. Лекцыя разлічана на актыўнасць нашых слухачоў. Пад час нашых заняткаў віртуальна пашпацыруем па штатах, выбярэм свайго прэзідэнта і Кангрэс, а таксама вынесем свой вердыкт у ключавых для ЗША справах Вярхоўнага суда.

Геапалітыка