Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

У 8 год аб’ехаў амаль усе гарадскія маршруты аўтобусаў (не ездзіў толькі на могілкі і ў анклавы, бо было страшна), каб занесці іх маршруты і інтэрвалы ў адмыслова заведзены для гэтага сшытак. Даследчык усяго, што звязана з грамадскім транспартам Беларусі. Мае профільную вышэйшую адукацыю, скончыў магістратуру па спецыяльнасці “Транспарт”, перыядычна вядзе перапіску з дзяржструктурамі па ўдасканаленні грамадскага транспарту. Выкладчык ў адным з універсітэтаў Менска, выкладае “транспартныя” тэмы для студэнтаў і для спецыялістаў у гэтай сферы. Марыць стварыць ідэальную транспартную сістэму ў роднай краіне. Удзельнік праектаў Openstreetmap (там аматары малююць мапы ў вольны час), Moovit (схемы і расклады грамадскага транспарту, якія таксама падтрымліваюцца аматарамі).