Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Штучны інтэлект усё больш актыўна уваходзіць у наша штодзённае жыццё і ўсё больш уплывае на нашыя фінансавыя рашэнні. На занятку пагаворым пра два бакі гэтага працэсу.

З аднаго боку, разбяром новыя рызыкі: выкарыстанне ШІ ў махлярскіх схемах, стварэнне пераканаўчых фальшывых паведамленняў і прапановаў, а таксама абяцанні лёгкага заробку і «гарантаванага» прыбытку.

З іншага боку, паглядзім, як ШІ можна выкарыстоўваць як практычнага асістэнта ў асабістых і сямейных фінансах: для аналізу выдаткаў, плавання бюджэту, параўнання варыянтаў, тлумачэння складаных фінансавых паняткаў і мадэлявання розных фінансавых сцэнароў.

Асаблівую ўвагу надамо бяспечнаму выкарыстанню ШІ. Мы абмяркуем, якія асабістыя і фінансавыя звесткі не варта перадаваць такім сістэмам, чаму іх разлікі і сцверджанні трэба правяраць і як распазнаваць сітуацыі, калі пераканаўчы адказ ШІ можа аказацца памылковым.

Папярэдняя падрыхтоўка або спецыяльныя веды ў галіне штучнага інтэлекту для ўдзелу ў занятку не патрабуюцца.

Штучны інтэлект: ад фінансавых пагрозаў да асабістага і сямейнага фінансавага асістэнта

Пасля занятку Вы будзеце разумець / ведаць:
— якія магчымасці і абмежаванні маюць сучасныя ШІ-інструменты ў сферы асабістых фінансаў;
— якія фінансавыя пагрозы становяцца больш небяспечнымі праз развіццё ШІ;
— якую інфармацыю бяспечна, а якую непажадана перадаваць ШІ;
— чаму адказы і разлікі ШІ трэба пераправяраць;
— у якіх штодзённых фінансавых задачах ШІ сапраўды можа быць карысным.

Вы зможаце:
— фармуляваць запыты да ШІ для вырашэння побытавых фінансавых задач;
— выкарыстоўваць ШІ для аналізу сямейнага бюджэту і параўнання розных сцэнароў;
— крытычна ацэньваць атрыманыя адказы і правяраць важныя разлікі;
— распазнаваць некаторыя характэрныя прыкметы сумнеўных фінансавых прапановаў і маніпуляцыяў;
— больш бяспечна выкарыстоўваць ШІ пры працы з фінансавай інфармацыяй.

Занятак правядзе Аляксандар Малярэнка.

Штучны інтэлект: ад фінансавых пагрозаў да асабістага і сямейнага фінансавага асістэнта

Эканаміст і бізнес-/сістэмны аналітык. Мае магістарскія ступені ў галіне эканомікі і дзяржаўнага кіравання.

Выкладаў у некалькіх унівэрсітэтах, займаецца практычнай аналітыкай дадзеных, даследаваннямі і адукацыйнымі праектамі ў сферы макраэканомікі і трансфармацыйных працэсаў.

Піша для медыяў пра стан эканомікі, лічбавую трансфармацыю і выкарыстанне штучнага інтэлекту. У прафесійнай дзейнасці таксама выкарыстоўвае ШІ ў бізнес- і сістэмным аналізе.

Запрашаем!

Пачатак: 27 кастрычніка ў 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).

Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.

Мова: руская.

Зарэгістравацца на занятак можна да 26 кастрычніка. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!

Пасля рэгістрацыі за дзень і за 2 гадзіны да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.

Звярніце ўвагу, што спасылка прыйдзе на адрас электроннай пошты, якую вы пазначыце пры рэгістрацыі. Пераканайцеся, што напісалі яе правільна! А яшчэ зазірайце ў спам:)

Рэгіструйцеся таксама на іншыя нашыя заняткі!

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі