Мы робім высновы пра людзей па тым, як яны сябе падаюць, і робім гэта імгненна. Малкальм Гладуэл назваў гэта «тонкімі зрэзамі» (thin-slicing). На занятку разбяромся, як працуе першае ўражанне і як ператварыць стыль у інструмент уплыву.
У цэнтры занятку формула ўражання. Кожны з шасці архетыпаў уплыву (Мудрэц, Уладар, Творца, Герой, Дыпламат, Візіянер) мае свой стыль камунікацыі і свае візуальныя маркеры.
Мудрэц тлумачыць і структуруе, і яго мова ў адзенні — мінімалізм, цёмныя колеры, чыстыя лініі.
Дыпламат гаворыць мякка і спакойна, і яго мова — мяккія тканіны і спакойная палітра. Калі тое, як вы гаворыце, супадае з тым, як вы выглядаеце, вы кіруеце эмацыйным тонам першага кантакту.
Пасля занятку вы будзеце разумець, як складаецца першае ўражанне, які архетып уплыву вам блізкі і якімі візуальнымі маркерамі ён чытаецца. Вы зразумееце, чаму вобраз павінен узмацняць, а не ўпрыгожваць.
Вы зможаце супаставіць свой натуральны стыль камунікацыі з візуальнымі маркерамі і вызначыць свой асноўны і дапаможны архетып, а значыць, сваю стратэгію ўплыву. Вы ацэніце, што ў вашым цяперашнім вобразе ўзмацняе ваша пасланне, што аслабляе аўтарытэт і што стварае візуальны шум.
Разынкай занятку будзе пытанне, на якое мы адкажам разам: чаму адзін колер не вызначае вобраз? А таксама тры пытанні, якія даюць 80% яснасці, і галерэя вядомых людзей, ад Юваля Ноя Харары і Крысцін Лагард да Цільды Суінтан і Сціва Джобса, на прыкладзе якіх мы ўбачым, як працуе кожны архетып. І апошні тэст: калі архетып пасуе вам натуральна, гэта ён. Калі даводзіцца «гуляць ролю», не.
Заняткі будуць карысныя ўсім, для каго важна, як іх успрымаюць: экспертам і кіраўнікам, тым, хто выкладае, выступае і вядзе перамовы.
Занятак правядзе Аксана Князева.

Бренд-стратэг, заснавальніца KNYAZEVABRIDGE.
Практыкуе з 2014 года, пасля заканчэння школы Аляксандра Васільева і школы імідж-дызайну Канстанціна Багамолава (Рыга).
У 2017–2020 гадах вяла рубрыку «Моднае расследаванне» на Першым нацыянальным тэлебачанні.
Лічыць, што прагрэс немагчыма адмаўляць, і любіць рабіць свет прыгажэйшым і больш адукаваным, дзяліцца інавацыйнымі ідэямі і паказваць, як можна па-іншаму.
Пачатак: 12 лістапада ў 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны.
Мова: руская.
Зарэгістравацца на занятак можна да 11 лістапада. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!
Пасля рэгістрацыі за дзень і за 2 гадзіны да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.
Звярніце ўвагу, што спасылка прыйдзе на адрас электроннай пошты, якую вы пазначыце пры рэгістрацыі. Пераканайцеся, што напісалі яе правільна! А яшчэ зазірайце ў спам:)

05 кастрычніка 2026