Запрашаем вас у захапляльнае і вельмі хуткае падарожжа праз ключавыя вехі чэшскай гісторыі: ад магутнага сярэднявечнага каралеўства і бунтарскай эпохі гусіцкіх войнаў, драматычных часоў Габсбургаў, выпрабаванняў Трыццацігадовай вайны, постаці Масарыка, да Аксамітнай рэвалюцыі і сучаснай еўрапейскай дзяржавы.
На сустрэчы мы выйдзем за межы турыстычных стэрэатыпаў і паразважаем пра тое, як фармавалася ўнікальная культура і нацыянальная ідэнтычнасць чэхаў.
Вы даведаецеся, як краіна ператварылася з аднаго з галоўных цэнтраў Свяшчэннай Рымскай імперыі ў адну з найбольш секулярных дзяржаў Еўропы, і чаму, нягледзячы на стагоддзі культурнага ўплыву аўстрыйскіх Габсбургаў, чэхі здолелі захаваць сваю мову і ўласную адметнасць.

Мы паразмаўляем пра тое, як ідэі такіх асоб, як Ян Гус, Берта фон Зутнер ці Вацлаў Гавел, мянялі ход гісторыі, і чаму сёння Чэхія лічыцца адной з самых паспяховых славянскіх краін. Акрамя таго, мы разбяром складаныя адносіны Чэхіі з суседзямі і паглядзім, які след пакінулі розныя палітычныя рэжымы ў сучасным абліччы краіны.
Чаму ў Чэхіі «выйсці праз акно» – гэта не проста спосаб праветрыць пакой, а радыкальны палітычны жэст? Мы паглыбімся ў феномен «Пражскіх дэфенестрацый» – спецыфічнай «нацыянальнай забавы», якая заключалася ў выкідванні непажаданых асоб з вокнаў пражскіх палацаў.
Вы даведаецеся, як адзін такі «палёт» стаў каталізатарам Трыццацігадовай вайны, што змяніла карту ўсёй Еўропы, і пераканаецеся, што чэшская гісторыя заўсёды была куды больш драматычнай і часам абсурднай, чым здаецца на першы погляд.
Пасля заняткаў вы навучыцеся хутка арыентавацца ў галоўных эпохах Цэнтральнай Еўропы, запомніце дзясятак ключавых гістарычных асоб і навучыцеся адрозніваць чэшскую культуру ад усіх суседніх.
Далучайцеся, каб паглядзець на Чэхію вачыма гісторыка, а не турыста!
Запрашаем!
Пачатак: 20 кастрычніка ў 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.
Мова: беларуская.
Зарэгістравацца на занятак можна да 19 кастрычніка. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!
Пасля рэгістрацыі за дзень і за 2 гадзіны да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.
Звярніце ўвагу, што спасылка прыйдзе на адрас электроннай пошты, якую вы пазначыце пры рэгістрацыі. Пераканайцеся, што напісалі яе правільна! А яшчэ зазірайце ў спам:)
Заняткі праводзіць Аляксандр Паршанкоў.

Дактарант Карлавага ўніверсітэта (Прага, Чэхія), сябра Беларускага інстытута ў Празе, выпускнік БДУ (Менск), магістр гісторыі.
Даследніцкая дзейнасць Аляксандра прысвечана кірылічнай кнізе XVI-XVIII стст. і кніжнай культуры Вялікага Княства Літоўскага.
Таксама даследуе жыццё і дзейнасць, спадчыну Францыска Скарыны. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнік Інстытута літоўскай мовы (Вільня, Літва).

05 кастрычніка 2026