Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Вы і самі, напэўна, здагадваецеся, што нашае жыццё – гульня на мінным полі. Небяспека можа падсцерагаць нас ў краме, дзе мы набываем прадукты харчавання альбо прамысловыя тавары. Нават наша кватэра можа быць небяспечнай для жыцця і здароўя. Ці можам мы мінімізаваць такія рызыкі?

Пасля ўдзелу ў нашым курсе вы зможаце вызначаць небяспечныя для вашага арганізму прадукты харчавання, прамысловыя тавары і ведаць, дзе хаваюцца ў вашай кватэры “кропкі негатыўнага ўплыву”.

Заняткі будуць цікавымі і карыснымі для ўсіх, хто хоча жыць доўга, быць здаровым і шчаслівым.

Калі? 11, 16 і 18 красавіка (19.00-21.00, па мінскім часе)

Мова заняткаў – беларуская.

Запішыся!

Уладзімір Зуеў

Эколаг, педагог, публіцыст, аўтар навуковых публікацый.

Экалагічная бяспека жыцця

Запісвайцеся таксама на іншыя нашыя курсы!

Мова як трэнажор для мозгу: памяць, словы і эфектыўнае вывучэнне моў (на прыкладзе польскай мовы)
Навіны

Мова як трэнажор для мозгу: памяць, словы і эфектыўнае вывучэнне моў (на прыкладзе польскай мовы)

By 05.10.2026 0
Ці можа вывучэнне замежнай мовы стаць сапраўднай трэніроўкай для мозгу? Як новыя словы, асацыяцыі, паўтарэнне і моўная практыка ўплываюць на памяць і мысленне? На занятках мы пазнаёмімся з магчымасцямі мозгу, даведаемся пра нейрапластычнасць і механізмы запамінання, а таксама разбяром, як вывучэнне моў дапамагае падтрымліваць кагнітыўную актыўнасць. На прыкладзе польскай мовы разгледзім эфектыўныя спосабы засваення новай […]
Формула ўплыву: як зрабіць заяву, не кажучы ні слова
Навіны

Формула ўплыву: як зрабіць заяву, не кажучы ні слова

By 05.10.2026 0
Мы робім высновы пра людзей па тым, як яны сябе падаюць, і робім гэта імгненна. Малкальм Гладуэл назваў гэта «тонкімі зрэзамі» (thin-slicing). На занятку разбяромся, як працуе першае ўражанне і як ператварыць стыль у інструмент уплыву. У цэнтры занятку формула ўражання. Кожны з шасці архетыпаў уплыву (Мудрэц, Уладар, Творца, Герой, Дыпламат, Візіянер) мае свой стыль […]
Што б такое з’есці, каб пахудзець пасля 50?
Навіны

Што б такое з’есці, каб пахудзець пасля 50?

By 05.10.2026 0
Ешце менш, больш рухайцеся, высыпайцеся, не нервуйцеся… Парад так шмат, што клопат пра сябе часам ператвараецца ў яшчэ адну працу. А што рабіць, калі змяняецца не толькі цела? Калі тое, што раней давалася лёгка, цяпер патрабуе больш сіл, цяжэй засяродзіцца ці аднавіцца пасля нагрузкі? Хочацца зноў адчуваць сябе як у дваццаць — ці, наадварот, узнікае […]
Штучны інтэлект: ад фінансавых пагрозаў да асабістага і сямейнага фінансавага асістэнта
Навіны

Штучны інтэлект: ад фінансавых пагрозаў да асабістага і сямейнага фінансавага асістэнта

By 05.10.2026 0
Штучны інтэлект усё больш актыўна уваходзіць у наша штодзённае жыццё і ўсё больш уплывае на нашыя фінансавыя рашэнні. На занятку пагаворым пра два бакі гэтага працэсу. З аднаго боку, разбяром новыя рызыкі: выкарыстанне ШІ ў махлярскіх схемах, стварэнне пераканаўчых фальшывых паведамленняў і прапановаў, а таксама абяцанні лёгкага заробку і «гарантаванага» прыбытку. З іншага боку, паглядзім, […]
1 2 3 … 68

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі