Вы і самі, напэўна, здагадваецеся, што нашае жыццё – гульня на мінным полі. Небяспека можа падсцерагаць нас ў краме, дзе мы набываем прадукты харчавання альбо прамысловыя тавары. Нават наша кватэра можа быць небяспечнай для жыцця і здароўя. Ці можам мы мінімізаваць такія рызыкі?
Пасля ўдзелу ў нашым курсе вы зможаце вызначаць небяспечныя для вашага арганізму прадукты харчавання, прамысловыя тавары і ведаць, дзе хаваюцца ў вашай кватэры “кропкі негатыўнага ўплыву”.
Заняткі будуць цікавымі і карыснымі для ўсіх, хто хоча жыць доўга, быць здаровым і шчаслівым.
Калі? 11, 16 і 18 красавіка (19.00-21.00, па мінскім часе)
Мова заняткаў – беларуская.
Запісвайцеся таксама на іншыя нашыя курсы!
НавіныЦі можа вывучэнне замежнай мовы стаць сапраўднай трэніроўкай для мозгу? Як новыя словы, асацыяцыі, паўтарэнне і моўная практыка ўплываюць на памяць і мысленне? На занятках мы пазнаёмімся з магчымасцямі мозгу, даведаемся пра нейрапластычнасць і механізмы запамінання, а таксама разбяром, як вывучэнне моў дапамагае падтрымліваць кагнітыўную актыўнасць. На прыкладзе польскай мовы разгледзім эфектыўныя спосабы засваення новай […]
НавіныМы робім высновы пра людзей па тым, як яны сябе падаюць, і робім гэта імгненна. Малкальм Гладуэл назваў гэта «тонкімі зрэзамі» (thin-slicing). На занятку разбяромся, як працуе першае ўражанне і як ператварыць стыль у інструмент уплыву. У цэнтры занятку формула ўражання. Кожны з шасці архетыпаў уплыву (Мудрэц, Уладар, Творца, Герой, Дыпламат, Візіянер) мае свой стыль […]
НавіныЕшце менш, больш рухайцеся, высыпайцеся, не нервуйцеся… Парад так шмат, што клопат пра сябе часам ператвараецца ў яшчэ адну працу. А што рабіць, калі змяняецца не толькі цела? Калі тое, што раней давалася лёгка, цяпер патрабуе больш сіл, цяжэй засяродзіцца ці аднавіцца пасля нагрузкі? Хочацца зноў адчуваць сябе як у дваццаць — ці, наадварот, узнікае […]
НавіныШтучны інтэлект усё больш актыўна уваходзіць у наша штодзённае жыццё і ўсё больш уплывае на нашыя фінансавыя рашэнні. На занятку пагаворым пра два бакі гэтага працэсу. З аднаго боку, разбяром новыя рызыкі: выкарыстанне ШІ ў махлярскіх схемах, стварэнне пераканаўчых фальшывых паведамленняў і прапановаў, а таксама абяцанні лёгкага заробку і «гарантаванага» прыбытку. З іншага боку, паглядзім, […]
06 сакавіка 2024