Вы і самі, напэўна, здагадваецеся, што нашае жыццё – гульня на мінным полі. Небяспека можа падсцерагаць нас ў краме, дзе мы набываем прадукты харчавання альбо прамысловыя тавары. Нават наша кватэра можа быць небяспечнай для жыцця і здароўя. Ці можам мы мінімізаваць такія рызыкі?
Пасля ўдзелу ў нашым курсе вы зможаце вызначаць небяспечныя для вашага арганізму прадукты харчавання, прамысловыя тавары і ведаць, дзе хаваюцца ў вашай кватэры “кропкі негатыўнага ўплыву”.
Заняткі будуць цікавымі і карыснымі для ўсіх, хто хоча жыць доўга, быць здаровым і шчаслівым.
Калі? 11, 16 і 18 красавіка (19.00-21.00, па мінскім часе)
Мова заняткаў – беларуская.
Запісвайцеся таксама на іншыя нашыя курсы!
НавіныМаеш шмат цікавай і карыснай інфармацыі, гатовы дзяліцца ёй з іншымі, хочаш быць патрэбным людзям? Запрашаем стаць часткай каманды “Віртуальнага Універсітэту” – адукацыйнай пляцоўкі для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды. Наш юбілейны дзясяты сезон “Віртуальнага Універсітэту” адбудзецца ў кастрычніку – лістападзе 2026 года. Нашыя заняткі […]
Відэа НавіныУ час занятку, які адбыўся ў студзені напярэдадні Усясветнага Дня памяці пра Халакост, студэнты Віртуальнага Універсітэту адправіліся ў віртуальнае падарожжа па месцах памяці, звязаных з Халакостам. На прыкладах з Беларусі, Польшчы і Нямеччыны яны ўбачылі розніцу ў культурах памяці пра адну з самых страшных старонак у гісторыі чалавецтва. Ну а мы зафіксавалі самыя цікавыя моманты […]
Відэа НавіныПрыродныя, тэхнагенныя, ваенныя ды іншыя рызыкі. Гэта не пра вострасюжэтнае кіно, а пра тое, з чым мы ўсе жывем апошнія гады. Да чаго трэба быць гатовымі? Што павінна быць у “трывожнай валізцы”? Як дзейнічаць, калі нешта здарыцца? Глядзіце цыкл відэа, падрыхтаваных у час заняткаў курса, які сёлета правёў для студэнтаў Віртуальнага Універсітэта Уладзімір Зуеў. І […]
НавіныГэта быў незвычайны сезон! Упершыню ў гісторыі нашыя заняткі праходзілі на стыку двух гадоў (пачаліся ў лістападзе і скончыліся ў лютым). Упершыню ў нас было ажно 30 заняткаў. Гісторыя і культура Беларусі, беларуская мова, здароўе і сучасныя тэхналогіі – гэта далёка не поўны пералік самых папулярных сёлета тэмаў. Віртуальны Універсітэт: вынікі 9 сезона А яшчэ […]
06 сакавіка 2024