Чаму УСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ – гэта не толькі “Cool!”, але і адначасова і падмурак для поспеху? Прычым, ва ўсялякіх сферах дзейнасці, часта розных па тэматыцы і па масштабе справах – ад прафесійных да асабістых?
Што вымусіла чалавецтва заняцца тэматыкай устойлівасці? Як спалучыць традыцыі і інавацыі? Навошта нам ведаць пра комплекснасць і міждысцыплінарнасць? Чаму мы, людзі, можам навучыцца ў гусінай чарады? Адказы на гэтыя пытанні вы пачуеце падчас заняткаў, якія стануць уводзінамі ў тэорыю і практыку УСТОЙЛІВАГА РАЗВІЦЦЯ.
Хутчэй за ўсё вы ўжо сутыкаліся з гэтым тэрмінам, і, магчыма, ён падаўся вам празмерна навуковым і нават нудным. Але ж нездарма УСТОЙЛІВАЕ РАЗВІЦЦЁ выкладаецца ў мностве універсітэтаў свету.
Невыпадкова МЭНЭДЖАР ПА ЎСТОЙЛІВЫМ РАЗВІЦЦІ – самая запатрабаваная прафесія ў Заходняй Еўропе ў гэтым годзе. Таму мае сэнс усё ж пазнаёміцца з гэтай канцэпцыяй і падумаць, як ёй карыстацца ў прыватным і прафесійным жыцці. І адчуць змены да лепшага.
Сустрэча будзе цікавай і для студэнтаў, і для старэйшых школьнікаў, і для людзей любога ўзроста – аматараў новых ведаў і уражанняў.
Тым больш, што суправаджаць вас ў гэтай вандоўцы будзе Алег Сівагракаў, які назапасіў і рады падзяліцца не толькі мноствам навуковых фактаў і статыстыкай, але і распавядзе шмат цікавых гісторый з летапісу ўстойлівага развіцця.
Алег Сівагракаў
Евангеліст устойлівага развіцця ў Беларусі! Займаецца гэтай тэмай амаль 20 гадоў і спалучае ў ёй навукова-даследчы падыход, праектную дзейнасць і асабістыя жыццёвыя практыкі. Кандыдат эканамічных навук, дацэнт, былы прафесар БДУ, аўтар больш за 250 публікацый, у тым ліку кніг. Мэнэджар, эксперт і кансультант многіх міжнародных праектаў ад эгідай Еўрапейскага Саюза, USAID, ПРААН, суаўтар больш 40 стратэгій устойлівага развіцця – ад нацыянальных, да лакальных – у Беларусі і Украіне. Сябра Еўрапейскага вясковага парламенту (European Rural Parliament).
Занятак будзе праходзіць па-беларуску.
Запішыся!
Заняткі адбудуцца 28 траўня. Пачатак у 19.00 па Мінску.
Заяўкі прымаюцца да 26 траўня.
Запішыся таксама на іншыя нашыя курсы:
22 красавіка 2024