Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Як адрозніваць эмоцыі і пачуцці, чаму так важны для чалавека эмацыйны інтэлект, як на самой справе працуе рэгуляванне эмоцый — на гэтыя і іншыя пытанні адказвалі ўдзельніцы і ўдзельнікі лекцыі “Усё, што трэба ведаць аб эмацыйным інтэлекце”, якую правяла Ганна Пятушэк.

Эмоцыі — гэта сігналы нашага цела, якія дапамагаюць зразумець, што адбываецца вакол нас і ўнутры нас. Яны могуць уплываць на той выбар, які мы робім, і на нашы ўзаемадносіны з іншымі людзьмі.

Каханне, смутак, здзіўленне - вучымся працаваць са сваімі пачуццямі і эмоцыямі

Эмацыйны інтэлект (ЭІ) – гэта наша здольнасць праяўляць і разумець свае эмоцыі і эмоцыі іншых людзей, іх прыроду і сэнс.

Развіты эмацыйны інтэлект паляпшае нашае жыццё, таму што мы маем здольнасць рэагаваць адэкватна сітуацыі, уплываць на спосаб свайго мыслення і прымаць сябе адэкватна, распазнаваць, разумець і рэгуляваць свае эмоцыі.

Каханне – эмоцыя ці пачуццё?

Эмоцыі — гэта інстынктыўныя рэакцыі на раздражняльнікі, а пачуцці — свядомыя інтэрпрэтацыі і перажыванні гэтых эмоцый. Эмоцыі з’яўляюцца першаснымі і фізіялагічнымі, а пачуцці — больш кагнітыўнымі і суб’ектыўнымі.

Агулам навукоўцы вылучаюць 6 асноўных эмоцый — смутак, радасць, страх, злосць, агіда, здзіўленне. Кожны дзень мы адчуваем вялікі спектр эмоцый, і важна ўсведамляць іх і ўзаемадзейнічаць з імі.

Каханне, смутак, здзіўленне - вучымся працаваць са сваімі пачуццямі і эмоцыямі

Што значыць узаемадзеянне з эмоцыямі:

  • Уважлівасць да цела. Вы разумееце, што з вамі адбываецца фізічна.
  • Маркіроўка эмоцый. Вы называеце іх (смутак, радасць, страх і інш.).
  • Усведамленне эмоцый. Вы разумееце прычыны свайго стану.
  • Узаемадзеянне са складанымі эмоцыямі, ці рэакцыя на іх.

Цікавы факт: смутак нашаму арганізму патрэбны, каб нешта змяніць. Ён спрыяе росту, паляпшае сувязі, натхняе і развівае ўстойлівасць.

Интересный и познавательный материал в очень доброжелательной форме. Большое спасибо организаторам и преподавателям!

З водгукаў нашых слухачоў

Падрабязныя парады па рэгуляцыі эмоцый глядзіце ў запісе заняткаў.

Глядзіце таксама іншыя карысныя запісы на YouTube канале Віртуальнага Універсітэта па спасылцы.

Запісвайцеся таксама на іншыя нашыя заняткі!

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі