Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Нават калі вы не плануеце станавіцца акторамі, граць у кіно і тэатры, заняткі курса Паўла Гарадніцкага будуць дакладна карыснымі для вас! Вы зможаце пракачаць свае аратарскія здольнасці, стаць больш разняволенымі і ўпэўненымі ў камунікацыі з іншымі людзьмі, навучыцеся імправізаваць і выкарыстоўваць сваю фантазію. 

Запішыцеся на курс, каб зрабіць сваё жыццё больш крэатыўным, нават калі ваша прафесія не звязаная з творчасцю!

Адчуйце тую непасрэднасць і свабоду, якая ёсць у дзяцей, бо яны ўспрымаюць жыццё як гульню. 

Мы таксама будзем гуляць і праз гульню ўзбагачаць свой досвед, адкрываць тыя грані нашай асобы, якія “заснулі” пад уплывам абставінаў. 

Мы будзем пазбаўляцца ад фізічных “заціскаў”, вучыцца кіраваць сваёй увагай, разбярэм што такое “дзеянне” і як эфектыўна “дзейнічаць”у жыцці. 

Будзе шмат практыкаванняў і гэта будзе весела. Павал Гарадніцкі гарантуе!

Дата: 26 сакавіка 2024

Час: 19.00-21.00 (Мінск)

Месца: ZOOM

Творчасць

Занятак скончыўся
Даступны матэрыял па тэме
Нейраграфіка: малюем страты жыцця

Вядучы

Павал Гарадніцкі

Актор “Беларускага свабоднага тэатра” і Варшаўскага “Новага Тэатра”, рэжысёр, выкладчык тэатральнай студыі "Fortinbras” пры “Беларускім свабодным тэатры”.

Выкладае акторскае майстэрства як гест-дацэнт у Зальцбургскім універсітэце “Mozarteum” (Аўстрыя).

Музыка гурта “Разбітае сэрца пацана”.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў