Даведацца пра жыццё і дзейнасць мастака Якуба Кругера (1869-1940), сярод вучняў якога былі такія вялікія творцы, як Хаім Суцін, Іван Ахрэмчык, Міхась Станюта, пазнаёміцца з цікавымі старонкамі культурніцкага жыцця дарэвалюцыйнага і паслярэвалюцыйнага Менску. Усё гэта чакае вас на чарговым занятку Віртуальнага Універсітэту. які правядзе для вас Васіль Дранько-Майсюк.
Пасля заняткаў вы даведаецеся шмат новага і цікавага не толькі пра Якуба Кругера, але і пра той цікавы час. На аснове малавядомых дакументаў, лістоў і архіўных знаходак мы здзейснім падарожжа ў невядомы нам Менск стогадовай даўніны, дзе Кругер адыгрываў адну з важных роляў.

Вы даведаецеся, чым жылі жыхары нашай сталіцы, якія фільмы глядзелі, на якія спектаклі хадзілі, куды прыходзілі да Кругера, каб ён намаляваў іх партрэт.
Мы распавядзем, дзе была майстэрня і легендарная школа Якуба Кругера, што там цяпер, якія прыгоды і нечаканыя моманты здараліся ў жыцці мастака і ягоных сяброў.
Разынкай заняткаў будзе нечаканы культуралагічна-дакументальна-тэатральны падыход пры асвятленні нашай тэмы, з яркімі паралелямі ды цікавосткамі.
Запрашаем!
Пачатак: 22 кастрычніка ў 20.00 па Менску (18.00 па Варшаве, 19.00 па Вільні).
Працягласць занятку – 1,5 гадзіны.
Мова: беларуская.
Зарэгістравацца на занятак можна да 21 кастрычніка. Гэта зойме ў вас не больш за хвіліну!
Пасля рэгістрацыі за дзень і за 2 гадзіны да пачатку занятку вы атрымаеце спасылку на ЗУМ, па якой зможаце далучыцца да іх.
Звярніце ўвагу, што спасылка прыйдзе на адрас электроннай пошты, якую вы пазначыце пры рэгістрацыі. Пераканайцеся, што напісалі яе правільна! А яшчэ зазірайце ў спам:)
Заняткі праводзіць Васіль Дранько-Майсюк.

Даследчык беларускай літаратуры і мастацтва, тэатральны рэжысёр, драматург, педагог і акцёр. Стваральнік спектакляў “Шчаслівы муж”, “Васіль Быкаў і ягоныя д’яблы”, “Жарсці Караткевіча”, “Уладзімір Караткевіч і Дзіва аднавокае”, “Чароўны тэатр Ларысы Геніюш”.

06 кастрычніка 2026