Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Калі 25 заняткаў на самыя розныя тэмы, выкладчыкі з Беларусі, Польшчы, Літвы, Чэхіі, ЗША, больш за 300 студэнтаў і тысячы праглядаў запісаў заняткаў у ютубе – гэта толькі некаторыя вынікі сёмага сезона Віртуальнага Універсітэта.

Заняткі гэтага сезону распачаліся ў лютым і доўжыліся да канца вясны.

Нашымі экспертамі былі беларускія навукоўцы, дзеячы культуры, краязнаўцы, грамадскія актывісты, якія жывуць сёння ў розных краінах свету.

Вясновы сезон Віртуальнага Універсітэту завершаны - сустрэнемся ўвосень!

Яны распавядалі пра выбітных асобаў (Васіль Быкаў, Францыск Скарына), пра карысныя тэхналогіі і з’явы (візуалізацыя, эмацыйны інтэлект), геапалітыку, беларускую і сусветную эканоміку, устойлівае развіццё, пермакультуру, экалогію, фемінізм, філатэлію, акторскае майстэрства.

Вясновы сезон Віртуальнага Універсітэту завершаны - сустрэнемся ўвосень!

Мы ганарымся, што аснову нашай аўдыторыі складалі беларусы з розных гарадоў і мястэчак, а таксама з розных краін свету.

Матэрыялы многіх заняткаў гэтага сезона ўжо дасяжныя на нашым сайце і будуць яшчэ дадавацца туды.

Раім таксама зазірнуць на наш Ютуб-канал, дзе сабраныя відэа з заняткаў. Там вы напэўна патрапіце на тэмы, якія вам цікавыя!

Новы, восьмы па ліку сезон Віртуальнага Універсітэту, пачнецца ўвосень. Вы таксама можаце стаць нашымі выкладчыкамі ды студэнтамі. Сачыце за абвесткамі на нашым сайце і ў нашых сацыяльных сетках!

Давай разам пашыраць доступ беларусаў да якаснай адукацыі!

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі