Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Амаль любую праблему ў рабоце грамадскага транспарту пры пэўнай настойлівасці, разуменні як-што працуе і хто за-што адказвае, гатоўнасці пачакаць, можна вырашыць у самых складаных выпадках за год. 

Наведайце нашыя заняткі і пераканайцеся ў гэтым!

Вядоўца заняткаў Кірыла Сінюціч любіць вандраваць усім, чым вандруецца: аўтобусам, цягніком, спынам, роварам. Падчас вандровак фоткае вясковыя дамы, беларускія паромы і прыпынкі грамадскага транспарту.

Выкладае тэмы, звязаныя з транспартам, у адным з беларускіх універсітэтаў.

У час заняткаў мы: 

  • паразмаўляем пра мэты і функцыі сістэм грамадскага транспарту; 
  • сфармуем для сябе прычыны такога яго цяперашняга стану;
  • параўнаем сістэмы розных градоў Беларусі з некаторымі замежнымі гарадамі; 
  • разбярэмся ў стандартах і дакументах, у адпаведнасці з якімі  працуе грамадскі транспарт у Беларусі;
  • паразмаўляем пра ролю розных дзяржаўных структур у арганізацыі работы транспарту і зразумеем, на што звяртаць увагу ў пісьмовых зваротах наконт паляпшэння якасці работы транспарту;
  • пазнаёмімся з канцэптам MaaS;
  • пабачым будучыню беларускага транспарту вачыма супрацоўнікаў дзяржструктур і сфармуем сваё бачанне;
  • зразумеем, як даследуюць попыт на паслугі транспарту і чаму ўсё ж такі лепей аплочваць праезд, а ў Менску яшчэ і прыкладваць картку да валідатара (спойлер: справа тут не ў штрафах).

Заняткі будуць цікавыя шырокаму колу асобаў, якія цікавяцца асновамі ўрбаністыкі і хочуць зрабіць свет вакол сябе лепшым. 

Калі?

2 траўня

Кірыла Сінюціч

У 8 год аб’ехаў амаль усе гарадскія маршруты аўтобусаў (не ездзіў толькі на могілкі і ў анклавы, бо было страшна), каб занесці іх маршруты і інтэрвалы ў адмыслова заведзены для гэтага сшытак. Даследчык усяго, што звязана з грамадскім транспартам Беларусі.

Мае профільную вышэйшую адукацыю, скончыў магістратуру па спецыяльнасці “Транспарт”, перыядычна вядзе перапіску з дзяржструктурамі па ўдасканаленні грамадскага транспарту.

Выкладчык ў адным з універсітэтаў Менска, выкладае “транспартныя” тэмы для студэнтаў і для спецыялістаў у гэтай сферы. Марыць стварыць ідэальную транспартную сістэму ў роднай краіне.

Удзельнік праектаў Openstreetmap (там аматары малююць мапы ў вольны час), Moovit (схемы і расклады грамадскага транспарту, якія таксама падтрымліваюцца аматарамі). 

Грамадскі транспарт Беларусі: чаму ён такі і як мы можам зрабіць яго лепшым

Запішыся таксама на іншыя нашыя курсы:

Апошнія запісы

Катэгорыі

Тэгі