Чаму польскі ўрад прымае такія рашэнні адносна Беларусі і яе грамадзян, што чакае беларускіх імігрантаў у Польшчы, ці пагоршыцца стаўленне да беларусаў — гэтая і іншыя пытанні абмяркоўвалі ўдзельнікі чарговага курса ў Віртуальным Універсітэце, які правёў магістрант Варшаўскага Універсітэта Макс Кохан.
Агулам адносіны Польшчы да Беларусі з’яўляюцца часткай гэтак званай “усходняй палітыкі”.
Усходняя палітыка Польшчы мае некалькі вымярэнняў:
- Геаграфічны падыход. У Польскім урадзе два дэпартаменты: еўрапейскай і ўсходняй палітыкі, якая рэгулюе адносіны з краінамі, якія знаходзяцца на Усходзе (Беларусь, Грузія і інш.).
- Гісторыка-трансфармацыйны падыход да ўсходняй палітыкі датычыцца тых дзяржаў, якія атрымалі незалежнасць пасля распаду СССР.
- Культурна-цывілізацыйны падыход да ўсходняй палітыкі вывучае вытокі краіны, а беларусы і палякі працяглы час былі ў адной дзяржаве.
Палітыка Польшчы ў дачыненні да Беларусі мае свае карэнні з часоў Пястаў. Ідэя Польшчы Пястаў палягала на тым, што каралеўства было часткай заходняга свету і павінна было развівацца па гэтых законах. У сваю чаргу Польшча Ягелонаў мела ўсходнія інтарэсы.
Разыходжанні ў бачанні палітыкі адносна беларускіх земляў адбываліся і ў час спробаў аднаўлення Рэчы Паспалітай.
Разгляд сучаснай палітыкі Польшчы праз гістарычны кантэкст важны, таму што дае магчымасць больш глыбока разумець падзеі, якія адбываюцца зараз ва ўзаемадачыненнях паміж двумя краінамі.
![Ад ідэі ягелоньскай да дактрыны Гедройца: Беларусь у палітыцы Польшчы](https://virtualny.live/wp-content/uploads/2024/04/snimok-jekrana-2024-04-21-v-15.13.01-1024x642.png)
Больш цікавай інфармацыі пра “усходнюю палітыку” Польшчы і іншыя аспекты беларуска-польскіх дачыненняў глядзіце ў запісе лекцыі.
Шукайце на нашым YouTube-канале запісы іншых заняткаў.
Запісвайцеся таксама на нашыя новыя курсы:
21 красавіка 2024