Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Вельмі цяжка патрапіць у скуру другога чалавека. Але як тады нам яго зразумець? Шмат хто спрабуе адказаць на гэтае пытанне. Так і у глабальнай палітыцы – каб зразумець чаму некаторыя краіны паступаюць тым ці іншым спосабам, трэба пагладзець на рэчаіснасць з іх боку.

У час гэтай сустрэчы, якую правядзе Макс Кохан, мы прапануем паглядзець на адносіны паміж Беларуссю і Польшчай, на адносіны, якія налічваюць не адну сотню гадоў. Паглядзець з польскай перспектывы, каб зразумець, якія ідэі штурхаюць Польшчу ў яе знешняй палітыцы. А таксама падумаць нам самім як павінны выглядаць ідэйныя асновы для беларускай замежнай палітыкі. 

Пад час сустрэчы мы пазнаёмімся з гісторыяй геапалітычных ідэй Польшчы ад Ягайлы і каралевы Ядвігі праз Пілсудскага і Дмоўскага да Ежы Гедройца і папы Яна Паўла ІІ.

Заняткі будуць цікавыя для студэнтаў гуманітарных накірункаў, але таксама і для аматараў філасофіі гісторыі, гісторыі думкі і паліталогіі.

Дата: 21 сакавіка 2024

Час: 19.00-21.00 (Мінск)

Месца: Zoom

Гісторыя Геапалітыка

Занятак скончыўся
Даступны матэрыял па тэме
Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі
Даступны матэрыял па тэме
Чорныя часы беларускага праваслаўя
Даступны матэрыял па тэме
Скарбы Беларусі: замкі-палацы

Вядучы

Макс Кохан

Магістрант Варшаўскага Універсітэта. Спецыялізацыя - “East European Studies”, сябра Клубу Ягеллоньскага.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Як з’явілася друкаваная кніга? 

Як з’явілася друкаваная кніга? 

З’яўленне кнігадрукавання ў сярэдзіне XV ст. кардынальна змяніла Еўропу. Дзякуючы новаму вынаходніцтву, стала магчыма неверагодна паскорыць пашырэнне інфармацыі, распаўсюд ідэй і ведаў. Адбылася першая медыяльная рэвалюцыя. Хто стаяў ля вытокаў кнігадруку? Дзе з’явілася першая друкаваная кніга, у Азіі ці ў Еўропе? Калі свет убачыў славянскі першадрук? Запішыся і шукай адказы на гэтыя і іншыя цікавыя пытанні!

Гісторыя

Такая розная сучасная эканоміка: зялёная, срэбная, паводзінавая

Такая розная сучасная эканоміка: зялёная, срэбная, паводзінавая

Што такое паводзінавая эканоміка, і якія дзве важныя навукі яна ў сабе аб’яднала? Чаму тэрмін зялёная эканоміка так папулярны ў апошнія некалькі гадоў? Як сталенне насельніцтва ў Беларусі і ўва ўсім свеце ўплывае на эканоміку і змяняе яе? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Аляксандра Малярэнкі ў Віртуальным універсітэце.

Эканоміка

Асабістая гаспадарка ў вёсцы: экалагічныя спосабы самазанятасці

Асабістая гаспадарка ў вёсцы: экалагічныя спосабы самазанятасці

Як можна ўладкаваць жыццё на асабістай дапаможнай гаспадарцы, калі вырашылі пераехаць жыць з горада на вёску? На што трэба будзе звярнуць увагу, каб ваша прадукцыя была вышэйшага эка-стандарту? Як яе можна рэалізоўваць і смачна гатаваць паводле традыцыйных тэхналогій?

Экалогія