Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Час ад часу кожны і кожная марылі пра асабістую дзялку ці лецішча. Прырода і зямля на нашых надзелах не толькі аб’ядноўвае, але і патрабуе догляду і пэўных ведаў.

Як можна ўладкаваць жыццё на асабістай дапаможнай гаспадарцы, калі вырашылі пераехаць жыць з горада на вёску? На што трэба будзе звярнуць увагу, каб ваша прадукцыя была вышэйшага эка-стандарту? Як яе можна рэалізоўваць і смачна гатаваць паводле традыцыйных тэхналогій?

Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Міколы Матрунчыка ў Віртуальным універсітэце.

Мы разбяром, як правільна аформіць свой надзел зямлі, што будзе з юрыдычнага пункту гледжання, калі вы пачынаеце вырошчваць больш раслін, ці жывёл, каб крышку зарабляць за кошт такой самазанятасці.

Вы яшчэ раз пераканаецеся ў тым, што лепш выдаткаваць больш часу і харчавацца “жывой ежай”, чым сілкавацца штучнай.

Заняткі падыходзяць усім: пачаткоўцам, аматарам, прафесіяналам.

Кожны слухач і слухачка атрымаюць у pdf-фармаце кніжку, якая падрыхтавана з удзелам Міколы і экспертаў па ўстойліваму развіццю і самазанятасці на вёсцы.

Кніжка зроблена на падставе лекцый, якія чыталіся апошнія два гады, для тых, хто цікавіцца самазанятасцю на вёсцы.

Дата: 4 лістапада 2024

Час: 19.00 па Мінску

Месца: ZOOM

Экалогія Эканоміка

Занятак скончыўся

Вядучы

Мікола Матрунчык

Па адукацыі філосаф. Пасля працы ў Нацыянальным гістарычным музэі і Цэнтры імя Скарыны АН РБ 30 год кіраваў рознымі грамадска-царкоўнымі арганізацыямі. Жыву  больш за 20 год у вёсцы. Выгадавалі там з жонкай пяцярох дзяцей. Усцяж свайго вясковага быцця рэфлексую над тым, за кошт чаго можна пражыць на вёсцы ўстойліва і шчасліва - эканамічна стабільна, у  сацыяльным камфорце і экалагічнай прыязнасці. 

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў