Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Атрымаць уяўленне аб тысячагадовай архітэктурнай традыцыі нашай краіны, навучыцца хутка адрозніваць стылі і эпохі ў архітэктуры, зразумець гістарычны кантэкст будаўніцтва свецкай ды сакральнай архітэктуры ў Беларусі, адкрыць для сябе малавядомыя архітэктурныя шэдэўры. Усё гэта змогуць удзельнікі, якія запішуцца на новы курс Віртуальнага Універсітэта, прысвечаны гісторыі архітэктуры нашай краіны.

Курс будзе складацца з 4 заняткаў: 

  1. 23 лютага. “Старажытныя  помнікі дойлідства на берагах Немана ды Дзвіны”
  2. 2 сакавіка.  “Касцелы ды храмы-крэпасці часоў ВКЛ”
  3. 9 сакавіка. “Магнацкія рэзідэнцыі і бажніцы эпохі барокка ды класіцызму”
  4. 16 сакавіка. “Архітэктурнае аблічча Беларусі ў канцы 19 – першай палове 20 стагоддзя.”

У час заняткаў ўдзельнікі пазнаёмяцца:

  • з самымі адметнымі будынкамі Беларусі розных эпох;
  • з найбольш цікавымі турыстычнымі маршрутамі для наведвання помнікаў; дойлідствам нашай краіны.

Адметнасцю курса будзе не размова аб архітэктуры дзеля самой архітэктуры, а яе разуменне ў звязку з мясцовым кантэкстам, гістарычнымі асобамі ды часам.

Курс грунтуецца на асабістым досведзе вандровак па Беларусі і абапіраецца на аўтарскі фоташэраг.

Пасля гэтага курса вы будзеце дакладна ведаць, куды і чаму накіравацца ў вольны час!

Аўтар і вядучы курса – Анатоль Сцебурака, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

Мова курса – беларуская

Дата: 16 сакавіка 2023

Час: 18:30

Месца: ZOOM

Гісторыя архітэктуры Беларусі

Занятак скончыўся
Даступны матэрыял па тэме
Скарбы Беларусі: замкі-палацы

Вядучы

Анатоль Сцебурака

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў