Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Апошнія навіны

Як фунцыянуюць Злучаныя Штаты Амерыкі?

Як фунцыянуюць Злучаныя Штаты Амерыкі?

Навошта штаты аб’ядналіся? Чым адрозніваецца Палата Прадстаўнікоў у ЗША і ў Беларусі? Што такое POTUS, SCOTUS i FLOTUS? У якой партыі сядзяць найбольшыя ласуны? Чаму ў гэтай дэмакратыі прэзідэнта не абіраюць безпасрэдна? Чаму Трамп не такі страшны як нам падаецца, а Байдэн не такі эфектыўны, як бы нам хацелася?   І гэта толькі частка таго, што […]

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Як выбудоўваць свае межы і цвяроза казаць “Не”? Якая стратэгія найлепш працуе пад час адстойвання сваіх інтарэсаў ў асабістых і прафесійных умовах? Як не баяцца адмаўляць людзям? Усе гэтыя пытанні мы будзем абмяркоўваць на лекцыі Ганны Пятушэк у Віртуальным універсітэце. Ганна Пятушэк Блогерка і кіраўніца інстаграм і тэлеграм аккаўнтаў Падбадзёрка (акаўнт пра эмацыйны інтэлект і […]

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Фемінітывы: трэнд ці беларуская традыцыя?

Што такое фемінітывы і інклюзіўная мова? Як ужываць фемінітывы і інклюзіўную мову ў паўсядзённым і прафесійным жыцці?  Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Дар’і Трафімавай у Віртуальным універсітэце. Вы зразумееце, чаму фемінітывы і інклюзіўная мова з’яўляюцца адлюстраваннем не толькі сучасных працэсаў у грамадстве, але і беларускай культурнай традыцыі і ідэнтычнасці.  Дар’я Трафімава […]

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Хутчэй за ўсё вы ўжо сутыкаліся з тэрмінам “устойлівае развіццё” і, магчыма, ён здаўся вам залішне навуковым і нават нудным. Аднак устойлівае развіццё – гэта сапраўды цікавая канцэпцыя, калі яе выкарыстоўваць у штодзённым жыцці. Гэтая дысцыпліна выкладаецца ў мностве ўніверсітэтаў свету. Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага […]

Нашы вядучыя

Дар’я Трафімава

Філалагіня, пісьменніца, выкладчыца, феміністка.

Яўген Калач

Кіраўнік анлайн-школы "Сіці-фермер", створанай ў межах сацыяльна-калагічнага пілотнага праекта "Інклюзіўны фермер". Практыкуючы сіці-фермер, эколаг.

Мікола Матрунчык

Па адукацыі філосаф. Пасля працы ў Нацыянальным гістарычным музэі і Цэнтры імя Скарыны АН РБ 30 год кіраваў рознымі грамадска-царкоўнымі арганізацыямі. Жыву  больш за 20 год у вёсцы. Выгадавалі там з жонкай пяцярох дзяцей. Усцяж свайго вясковага быцця рэфлексую над тым, за кошт чаго можна пражыць на вёсцы ўстойліва і шчасліва - эканамічна стабільна, у  сацыяльным камфорце і экалагічнай прыязнасці.