Па адукацыі філосаф. Пасля працы ў Нацыянальным гістарычным музэі і Цэнтры імя Скарыны АН РБ 30 год кіраваў рознымі грамадска-царкоўнымі арганізацыямі. Жыву больш за 20 год у вёсцы. Выгадавалі там з жонкай пяцярох дзяцей. Усцяж свайго вясковага быцця рэфлексую над тым, за кошт чаго можна пражыць на вёсцы ўстойліва і шчасліва - эканамічна стабільна, у сацыяльным камфорце і экалагічнай прыязнасці.