Вельмі цяжка патрапіць у скуру другога чалавека. Але як тады нам яго зразумець? Шмат хто спрабуе адказаць на гэтае пытанне. Так і у глабальнай палітыцы – каб зразумець чаму некаторыя краіны паступаюць тым ці іншым спосабам, трэба пагладзець на рэчаіснасць з іх боку.
У час гэтай сустрэчы, якую правядзе Макс Кохан, мы прапануем паглядзець на адносіны паміж Беларуссю і Польшчай, на адносіны, якія налічваюць не адну сотню гадоў. Паглядзець з польскай перспектывы, каб зразумець, якія ідэі штурхаюць Польшчу ў яе знешняй палітыцы. А таксама падумаць нам самім як павінны выглядаць ідэйныя асновы для беларускай замежнай палітыкі.
Пад час сустрэчы мы пазнаёмімся з гісторыяй геапалітычных ідэй Польшчы ад Ягайлы і каралевы Ядвігі праз Пілсудскага і Дмоўскага да Ежы Гедройца і папы Яна Паўла ІІ.
Заняткі будуць цікавыя для студэнтаў гуманітарных накірункаў, але таксама і для аматараў філасофіі гісторыі, гісторыі думкі і паліталогіі.