Час ад часу кожны і кожная марылі пра асабістую дзялку ці лецішча. Прырода і зямля на нашых надзелах не толькі аб’ядноўвае, але і патрабуе догляду і пэўных ведаў.
Як можна ўладкаваць жыццё на асабістай дапаможнай гаспадарцы, калі вырашылі пераехаць жыць з горада на вёску? На што трэба будзе звярнуць увагу, каб ваша прадукцыя была вышэйшага эка-стандарту? Як яе можна рэалізоўваць і смачна гатаваць паводле традыцыйных тэхналогій?
Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Міколы Матрунчыка ў Віртуальным універсітэце.
Мы разбяром, як правільна аформіць свой надзел зямлі, што будзе з юрыдычнага пункту гледжання, калі вы пачынаеце вырошчваць больш раслін, ці жывёл, каб крышку зарабляць за кошт такой самазанятасці.
Вы яшчэ раз пераканаецеся ў тым, што лепш выдаткаваць больш часу і харчавацца “жывой ежай”, чым сілкавацца штучнай.
Заняткі падыходзяць усім: пачаткоўцам, аматарам, прафесіяналам.
Кожны слухач і слухачка атрымаюць у pdf-фармаце кніжку, якая падрыхтавана з удзелам Міколы і экспертаў па ўстойліваму развіццю і самазанятасці на вёсцы.
Кніжка зроблена на падставе лекцый, якія чыталіся апошнія два гады, для тых, хто цікавіцца самазанятасцю на вёсцы.