Як выбудоўваць свае межы і цвяроза казаць “Не”? Якая стратэгія найлепш працуе пад час адстойвання сваіх інтарэсаў ў асабістых і прафесійных умовах? Як не баяцца адмаўляць людзям?
Усе гэтыя пытанні мы будзем абмяркоўваць на лекцыі Ганны Пятушэк у Віртуальным універсітэце.
Асэртыўны стыль камунікацыі дапамагае адкрыта і выказвацца пра свае патрэбы і меркаванні. Асэртыўнасць стварае здаровы баланс паміж вашымі патрэбамі і патрэбамі іншых, што вядзе да паляпшэння адносін і больш паўнавартаснага ўзаемадзеяння паміж людзьмі.
Пасля лекцыі вы паверыце ў сябе, зразумееце, што таксама можаце быць асэртыўнымі, і атрымаеце мажлівасць папрактыкаваць асэртыўны стыль камунікацыі ў розных сітуацыях.
Заняткі падыходзяць усім, хто цікавіцца псіхалогіяй, эмацыйным інтэлектам і імкнецца выбудоўваць добрую камунікацыю з людзьмі.