Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Што такое фемінітывы і інклюзіўная мова? Як ужываць фемінітывы і інклюзіўную мову ў паўсядзённым і прафесійным жыцці?

Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Дар’і Трафімавай у Віртуальным універсітэце.

Вы зразумееце, чаму фемінітывы і інклюзіўная мова з’яўляюцца адлюстраваннем не толькі сучасных працэсаў у грамадстве, але і беларускай культурнай традыцыі і ідэнтычнасці.

Мы разгледзім таксама прыклады ўжывання фемінітываў у класічных мастацкіх творах і сучасных медыя.

Заняткі падыходзяць усім, хто цікавіцца гісторыяй беларускай мовы і яе сучаснымі трэндамі, а таксама пытаннямі гендэрнай роўнасці.

Дата: 28 лістапада 2024

Час: 19.00 па Мінску

Месца: ZOOM

Права

Занятак скончыўся

Вядучая

Дар’я Трафімава

Філалагіня, пісьменніца, выкладчыца, феміністка.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў