Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Навошта штаты аб’ядналіся? Чым адрозніваецца Палата Прадстаўнікоў у ЗША і ў Беларусі? Што такое POTUS, SCOTUS i FLOTUS? У якой партыі сядзяць найбольшыя ласуны? Чаму ў гэтай дэмакратыі прэзідэнта не абіраюць безпасрэдна? Чаму Трамп не такі страшны, як нам падаецца, а Байдэн не такі эфектыўны, як бы нам хацелася?  

І гэта толькі частка таго, што дапаможа нам зразумець, як функцыянуюць ЗША. Вы даведаецеся, як выбары і Канстытуцыя ўплываюць на жыццё амерыканцаў і функцыянаванне краіны. Асаблівую ўвагу звернем на ролю культурнай разнастайнасці і грамадзянскай супольнасці ў развіцці ЗША.

Лекцыя разлічана на актыўнасць нашых слухачоў. Пад час нашых заняткаў віртуальна пашпацыруем па штатах, выбярэм свайго прэзідэнта і Кангрэс, а таксама вынесем свой вердыкт у ключавых для ЗША справах Вярхоўнага суда.

Дата: 13 снежня 2024

Час: 19.00 па МІнску

Месца: ZOOM

Геапалітыка

Занятак скончыўся

Вядучы

Макс Кохан

Магістр паліталогіі, выпускнік БДУ і Варшаўскага Універсітэта, сябра Клубу Ягеллоньскага і проста амерыканафіл.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў