Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Навошта штаты аб’ядналіся? Чым адрозніваецца Палата Прадстаўнікоў у ЗША і ў Беларусі? Што такое POTUS, SCOTUS i FLOTUS? У якой партыі сядзяць найбольшыя ласуны? Чаму ў гэтай дэмакратыі прэзідэнта не абіраюць безпасрэдна? Чаму Трамп не такі страшны, як нам падаецца, а Байдэн не такі эфектыўны, як бы нам хацелася?  

І гэта толькі частка таго, што дапаможа нам зразумець, як функцыянуюць ЗША. Вы даведаецеся, як выбары і Канстытуцыя ўплываюць на жыццё амерыканцаў і функцыянаванне краіны. Асаблівую ўвагу звернем на ролю культурнай разнастайнасці і грамадзянскай супольнасці ў развіцці ЗША.

Лекцыя разлічана на актыўнасць нашых слухачоў. Пад час нашых заняткаў віртуальна пашпацыруем па штатах, выбярэм свайго прэзідэнта і Кангрэс, а таксама вынесем свой вердыкт у ключавых для ЗША справах Вярхоўнага суда.

Дата: 13 снежня 2024

Час: 19.00 па МІнску

Месца: ZOOM

Геапалітыка

Запісацца

Вядучы

Макс Кохан

Магістр паліталогіі, выпускнік БДУ і Варшаўскага Універсітэта, сябра Клубу Ягеллоньскага і проста амерыканафіл.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Майстэрства сторытэлінгу. Як навучыцца распавядаць не толькі вуху, але і воку

Майстэрства сторытэлінгу. Як навучыцца распавядаць не толькі вуху, але і воку

Як кіраваць увагай гледачоў/слухачоў? Як трымаць перспектыву аповеду і што, наогул, гэта такое? Як выбудоўваць логіку і рабіць правільныя “сэнсавыя націскі”? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Паўла Гарадніцкага ў Віртуальным універсітэце.

Творчасць

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Асэртыўнасць альбо як захаваць уласныя межы ў адносінах паміж людзьмі

Як выбудоўваць свае межы і цвяроза казаць “Не”? Якая стратэгія найлепш працуе пад час адстойвання сваіх інтарэсаў ў асабістых і прафесійных умовах? Як не баяцца адмаўляць людзям?

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі: невядомае пра вядомае

Пазнаёміцца з выбітнымі персаналіямі гісторыі Беларусі і іх унёскам у нашу спадчыну, паглядзець на гэтыя постаці з нязвыклага боку, зразумець, што гісторыю стваралі не толькі мужчыны. Запрашаем на цыкл лекцый Святланы Сілавай! Рагнеда і Рагвалод, Святаполк і Уладзімір, Міндоўг, Марта і Даўмонд, Брыгіта і Кейстут, Ганна і Вітаўт – і гэта толькі пачатак спіса персаналій, праз які мы паглядзім на наша мінулае.

Асобы