Адкуль пачынаецца клопат пра навакольнае асяроддзе: з кожнага і кожнай з нас! Прыродныя працэсы на працягу мільёнаў гадоў змянялі воблік нашай планеты, а зараз менавіта мы больш уплываем на гэтыя працэсы.
Што такое клімат і чаму ён ніколі не быў стабільным? Якія фактары ўплываюць на кліматычныя ваганні? Як вылічыць асабісты ўнёсак у планетарныя змены?
Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Уладзімера Зуева ў Віртуальным універсітэце.
Мы абмяркуем сучасныя кліматычныя тэндэнцыі, іх уплыў на экасістэмы, эканоміку і здароўе людзей, а таксама ролю чалавека ў гэтых глабальных зменах.
Пагаворым пра тое, якія дзеянні мы можам зрабіць на індывідуальным, гарадскім і дзяржаўным узроўнях, каб зрабіць наша жыццё больш бяспечным.
Даведаемся, як кожны з нас можа ўнесці свой унёсак у барацьбу з кліматычнымі рызыкамі ўжо цяпер.
Заняткі падыходзяць усім, хто гатовы рабіць нашу планету, нашае жыццё больш бяспечным!