Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Не сакрэт, што ад таго, як мы камунікуем, ад нашай упэўненасці, разняволенасці і эмацыйнасці ў публічным выступе ці прэзентацыі залежыць ці будуць нас слухаць, ці знойдуць нашы ідэі водгук, і нават, ці атрымаем мы працу, калі гутарка ідзе пра сумоў’е.

Як кіраваць увагай гледачоў/слухачоў? Як трымаць перспектыву аповеду і што, наогул, гэта такое? Як выбудоўваць логіку і рабіць правільныя “сэнсавыя націскі”?

Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Паўла Гарадніцкага ў Віртуальным універсітэце.

Мы разбяром, як зрабіць ваш спіч эмацыйным, лёгкім і зразумелым. Ну, і самае галоўнае, мы будзем вучыцца “маляваць” воку чалавека, якому расказваем карцінку таго, пра што гаворым. Каб чалавек, слухаючы нас, нібыта “глядзеў кіно”.

Будзе шмат практыкаванняў!

Заняткі падыходзяць усім, хто цікавіцца тэхнікамі публічных выступаў і акторскім майстэрствам.

Дата: 9 снежня 2024

Час: 19.00 па Мінску

Месца: ZOOM

Творчасць

Занятак скончыўся
Даступны матэрыял па тэме
Нейраграфіка: малюем страты жыцця

Вядучы

Павал Гарадніцкі

Актор “Беларускага свабоднага тэатра” і Варшаўскага “Nowy teatr”, рэжысёр, выкладчык тэатральнай студыі “Fortinbras” пры “Беларускім свабодным тэатры”.

Выкладае акторскае майстэрства як гест-дацэнт у Зальцбургскім універсітэце “Mozarteum”.

Музыка гурта “Разбітае сэрца пацана”.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў