Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

За кошт чаго можна пражыць на вёсцы ўстойліва і шчасліва, эканамічна стабільна, у сацыяльным камфорце і з прыязнасцю да навакольнага асяроддзя? Пра гэта ў час заключных у вясновым сезоне Віртуальнага Універсітэту заняткаў распавядзе Мікола Матрунчык.

Больш за 20 год ён жыве ў беларускай вёсцы і на ўласным прыкладзе добра знаёмы з усімі нюансамі вядзення вясковай гаспадаркі.

Пермакульту́ра (ад англ.: permaculture, permanent agriculture ) — падыход да сельскагаспадарчай дзейнасці, заснаваны на выкарыстанні механізмаў прыродных экасістэм. Прыхільнікі пермакультуры вызначаюць яе як інавацыйную аснову для стварэння ўстойлівага ладу жыцця і практычны метад распрацоўкі экалагічна гарманічных, эфектыўных і прадукцыйных сістэм, якімі можна карыстацца ў розных умовах.

Вікіпедыя

У час заняткаў Мікола распавядзе пра асновы пермакультуры, на якіх базуецца праца яго гаспадаркі “ЭКАФАНІЯ”.

Не прапусціце – будзе цікава!

Заняткі адбудуцца 30 траўня.

Дата: 30 мая 2024

Час: 19.00-21.00 (па Мінску)

Месца: ZOOM

Экалогія Эканоміка

Запішыся!

Вядучы

Мікола Матрунчык

Па адукацыі філосаф. Пасля працы ў Нацыянальным гістарычным музэі і Цэнтры імя Скарыны АН РБ 30 год кіраваў рознымі грамадска-царкоўнымі арганізацыямі. Жыву  больш за 20 год у вёсцы. Выгадавалі там з жонкай пяцярох дзяцей. Усцяж свайго вясковага быцця рэфлексую над тым, за кошт чаго можна пражыць на вёсцы ўстойліва і шчасліва - эканамічна стабільна, у  сацыяльным камфорце і экалагічнай прыязнасці. 

Іншыя бліжэйшыя заняткі