Славутая біблейская прыпавесць пра марнатраўнага сына знайшла сваё адлюстраванне ў шматлікіх творах мастацтва. А слухачы Віртуальнага Універсітэту маюць магчымасць задумацца пра яе глыбокі сэнс з дапамогай паштовых марак, якія шмат гадоў рупліва збіраў вядомы беларускі філатэліст Лявон Карповіч.
Сэнс прыпавесці ясны – як часта чалавек, які хоча вызваліцца ад усіх абавязкаў перад Богам, адыходзіць ад свайго Бацькі Нябеснага і пачынае марнаваць усё, чым надарыў яго Бог – маладосць, здароўе, розум… І ўрэшце губляе чалавечае аблічча і апынаецца ля свінога карыта.
У час сустрэчы з Лявонам Карповічам вы ўбачыце рэдкія маркі, выдадзеныя ў розных краінах і прысвечаныя гэтай гісторыі.
Чакаем вас 21 траўня!