Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Паводле дадзеных ААН, 2/3 насельніцтва да 2050 г. будзе жыць у гарадах. Сіці-фермер – гэта новая захапляльная плынь, якая дапамагае вырашыць праблемы з экалогіяй у вялікіх гарадах і забяспечыць іх жыхароў свежымі прадуктамі харчавання. Адным з накірункаў такога гарадскога фермерства з’яўляецца вырошчванне мікразеляніны.

Што такое мікразеляніна і адкуль яна ўзялася? Якія ёсць віды мікразеляніны і ў чым іх карысць? Што патрэбна для вырошчвання мікразеляніны?

Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Яўгена Калача ў Віртуальным універсітэце.

Мікразеляніна круглы год ці гарод на падваконні – гэты занятак для тых, хто не жадае мірыцца з кароткім летнім сезонам і хоча гадаваць мікразеляніну і травы круглы год, незалежна ад дзівосаў прыроды.

Усе ахвотныя змогуць атрымаць індывідуальную кансультацыю па вырошчванні мікразеляніны пасля лекцыі.

Дата: 21 лістапада 2024

Час: 19.00 па Мінску

Месца: ZOOM

Экалогія

Занятак скончыўся

Вядучы

Яўген Калач

Кіраўнік анлайн-школы "Сіці-фермер", створанай ў межах сацыяльна-калагічнага пілотнага праекта "Інклюзіўны фермер". Практыкуючы сіці-фермер, эколаг.

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Няма бліжэйшых заняткаў