Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Пазнаёміцца з тым, як раней жыла беларуская вёска, у якой жылі многія нашыя продкі, зазірнуць у паўсядзеннае жыццё беларускіх сялян, убачыць цікавыя фотаздымкі, на якіх адлюстраваныя побыт і праца вяскоўцаў, навучыцца праводзіць просты аналіз фотакрыніц. Усё гэта чакае вас на занятках, якія правядзе ў Віртуальным універсітэце Андрэй Лебедзеў.

Заняткі будуць карыснымі для тых, хто цікавіцца гісторыяй і хоча бліжэй пазнаёміцца з традыцыйнай беларускай вёскай.

Пры вывучэнні гісторыі ў школе ды універсітэтах галоўная роля адводзіцца працы з пісьмовымі крыніцамі, а праца з фотаздымкамі дазваляе не толькі істотна дапоўніць традыцыйныя ўяўленні аб мінулым, але і дапамагчы з візуалізацыяй звыклых сюжэтаў.

Дата: 26 кастрычніка 2023

Час: 18:30

Месца: ZOOM

Гісторыя Беларусі

Занятак скончыўся
Даступны матэрыял па тэме
Жанчыны і мужчыны ў гісторыі Беларусі
Даступны матэрыял па тэме
Чорныя часы беларускага праваслаўя

Вядучы

Андрэй Лебедзеў

Кандыдат гістарычных навук, дацэнт

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Уладзімір Караткевіч і яго час

Уладзімір Караткевіч і яго час

Што натхніла хлопчыка Уладзіміра, які нарадзіўся ў цалкам рускамоўнай сям'і стаць нацыянальна свядомым чалавекам? Як яму ўдавалася падманваць цэнзуру і пісаць пра несвабоднае жыццё ўсё, што ён думае і як гэта праходзіла ў друк? Чаму Уладзімір Сямёнавіч не любіў, калі яго называлі рамантыкам? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Васіля Дранько-Майсюка ў Віртуальным універсітэце.

Асобы

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна і адкуль яна ўзялася? Якія ёсць віды мікразеляніны і ў чым іх карысць? Што патрэбна для вырошчвання мікразеляніны? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Яўгена Калача ў Віртуальным універсітэце.

Экалогія

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага развіцця і як іх ажыццяўляць? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Алега Сівагракава ў Віртуальным універсітэце. Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як лепш пачынаць сваю справу і што можа спрыяць таму, каб яна была ўстойлівая (у розным разуменні гэтага тэрміна), і як атрымліваць асалоду ад жыцця на прынцыпах устойлівага развіцця.

Экалогія