Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве

Эмацыйны інтэлект (ЭІ) – гэта здольнасць разумець і кіраваць сваімі і чужымі эмоцыямі, а таксама распазнаваць іх. Ён уключае ў сябе навыкі эмпатыі, самаацэнкі, кіравання стрэсам, матывацыі і сацыяльных навыкаў.

У час новай лекцыі Віртуальнага Універсітэту вы даведаецеся, як развіць свой эмацыйны інтэлект, навучыцца кіраваць сваімі эмоцыямі, выкарыстоўваць рэсурсы свайго эмацыйнага інтэлекту для прафесійнага і персанальнага развіцця.

Вы зразумееце, чаму людзі, нягледзячы на высокі ўзровень IQ, могуць пацярпець няўдачу, а ўладальнікі адносна сціплага IQ апыняюцца часам паспяховымі 😉

Заняткі правядзе Ганна Пятушэк, блогерка і кіраўніца інстаграм і тэлеграм аккаўнтаў Падбадзёрка (акаўнт пра эмацыйны інтэлект і метады памяншэння стрэсу і трывог).

Лекцыя адбудзецца на беларускай мове

Дата: 22 лістапада 2023

Час: 18:30-20:00

Месца: ZOOM

Здароўе

Занятак скончыўся

Вядучая

Ганна Пятушэк

 Блогерка і кіраўніца інстаграм і тэлеграм аккаўнтаў Падбадзёрка (акаўнт пра эмацыйны інтэлект і метады памяншэння стрэсу і трывог)

Іншыя бліжэйшыя заняткі

Уладзімір Караткевіч і яго час

Уладзімір Караткевіч і яго час

Што натхніла хлопчыка Уладзіміра, які нарадзіўся ў цалкам рускамоўнай сям'і стаць нацыянальна свядомым чалавекам? Як яму ўдавалася падманваць цэнзуру і пісаць пра несвабоднае жыццё ўсё, што ён думае і як гэта праходзіла ў друк? Чаму Уладзімір Сямёнавіч не любіў, калі яго называлі рамантыкам? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Васіля Дранько-Майсюка ў Віртуальным універсітэце.

Асобы

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна, у чым яе карысць і як яе вырошчваць у горадзе

Што такое мікразеляніна і адкуль яна ўзялася? Якія ёсць віды мікразеляніны і ў чым іх карысць? Што патрэбна для вырошчвання мікразеляніны? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыі Яўгена Калача ў Віртуальным універсітэце.

Экалогія

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як выкарыстоўваць тэорыю ўстойлівага развіцця ў штодзённым жыцці

Як пераўвасобіць прынцыпы ўстойлівага развіцця ў эфектыўныя дзеянні? Што такое праекты на прынцыпах устойлівага развіцця і як іх ажыццяўляць? Усе гэтыя пытанні мы будзем дэталёва абмяркоўваць на лекцыях Алега Сівагракава ў Віртуальным універсітэце. Пасля заняткаў вы будзеце разумець, як лепш пачынаць сваю справу і што можа спрыяць таму, каб яна была ўстойлівая (у розным разуменні гэтага тэрміна), і як атрымліваць асалоду ад жыцця на прынцыпах устойлівага развіцця.

Экалогія