Рагнеда і Рагвалод, Святаполк і Уладзімір, Міндоўг, Марта і Даўмонд, Брыгіта і Кейстут, Ганна і Вітаўт – гэта толькі пачатак спіса выбітных жанчын і мужчын, якія пакінулі свой след у гісторыі Беларусі.
У час курсу мы паглядзім на гэтыя ды іншыя постаці з нязвыклага ракурсу, абмяркуем, чаму ў нашай гісторыі прадстаўлены ў асноўным мужчынскія імёны, хоць на справе жанчыны адыгравалі часта не менш важныя ролі.
Курс будзе карысным тым хто, цікавіцца гісторыяй Беларусі і яе гендэрнымі аспектамі.
У час заняткаў у нас будзе шмат дыялогу і дыскусій, адказаў на пытанні, якія вас хвалююць.
Заняткі будзе весці Святлана Сілава, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.
Глядзіце, якія заняткі Святлана вяла ў мінулым сезоне Віртуальнага Універсітэта: