Беларуская мова сярод моў свету?							
Для кожнага з нас сям’я адыгрывае вельмі значную ролю! Як правіла, у сям’і мы адчуваем сябе ўтульна і бяспечна, з сям’ёй звязаны самыя лепшыя моманты ў жыцці. Цікава, што мовы свету, як і людзі, злучаны паміж сабой сваяцкімі адносінамі і ўтвараюць сем’і, па розных прыкметах спалучаюцца ў моўныя групы.
Паміж мовамі могуць існаваць вельмі блізкія стасункі, як паміж адзінакроўнымі сваякамі, напрыклад, дзецьмі ў адной сям’і. У такім выпадку ў блізкароднасных мовах будзе сустракацца шмат слоў, якія падобна гучаць і пішуцца амаль аднолькава, а людзі, якія размаўляюца на гэтых мовах, даволі лёгка будуць разумець адзін аднаго. Бывае і так, што ў адну моўную сям’ю ўваходзяць неблізкароднасныя мовы, якія ўтварыліся ад адзінай старажытнай мовы-прабабулі, але з цягам часу ў іх адбыліся настолькі значныя змены, што на сёння носьбіты гэтых моў адзін аднаго без адмысловага перакладу не зразумеюць. Такую сітуацыю можна параўнаць са стасункамі паміж стрыечнымі братамі і сёстрамі, паколькі яны з’яўляюцца кроўнымі родзічамі, аднак даволі часта не падтрымліваюць блізкіх адносін.
У гэтай тэме ўтрымліваюцца адказы на некалькі пытанняў: У якую моўную сям’ю уваходзіць родная мова? Якія мовы з’яўляюцца блізкароднаснымі для беларускай? Якія заканадаўчыя акты абараняюць беларускую мову?							
Сямейныя стасункі роднай мовы                                        
Тэст 1                                        
Мова родная – мова народная                                        
Тэст 2                                        
Беларуская мова – мова не толькі беларусаў                                        
Тэст 3                                        
Законы пра родную мову                                        
Беларуская мова – нацыянальны скарб беларусаў                                        
Тэст 4                                        
Заданні для замацавання тэмы                                        
 
 
 
 
Літаральна некалькі слоў пра літары?							
Мы ўсе іх цудоўна ведаем і, нягледзячы на тое, што некаторым з іх ужо больш за тысячу гадоў, дакладна сустаракаемся з імі шмат разоў кожны дзень, іх імёнамі сёння называюць установы, а ўдзячныя нашчадкі ўсталёўваюць ім помнікі. 
У беларусаў іх 32, у рускіх і ўкраінцаў – 33, у сербаў і балгараў – 30, у македонцаў – 31. Гэта – літары! 
Літары – гэта спецыяльныя графічныя знакі, якія дапамагаюць нам абазначаць на пісьме галосныя і зычныя гукі. Некаторыя літары ў роднай мове адлюстроўваюць толькі адзін гук, як напрыклад, а – [а], о – [о], э – [э], у – [у], ы – [ы], д – [д], т – [т], ч – [ч], р – [р], іншыя пазначаюць два гукі: е – [й] + [э], ё – [й] + [о], ю – [й] + [у], я – [й] + [а], б – [б] і [б’], в – [в] і [в’], з – [з] і [з’], л – [л] і [л’], п – [п] і [п’], с – [с] і [с’]. 
Здавалася б, што яшчэ цікавага і невядомага можна дазнацца пра літары. А вось можна! У гэтай тэме мы разбярэмся, якая літара страціла голас, якія літары раней пазначалі лікі, якая літара ўсяго некалькі гадоў таму магла пачынаць словы, а зараз ужо ёй адпаведным законам гэта рабіць не дазваляецца.							
Хто прыдумаў літары?                                        
Тэст 1                                        
Безгалосая літара                                        
Тэст 2                                        
Адметныя літары                                        
Тэст 3                                        
Літары-словы і літары-сказы                                        
Тэст 4                                        
Заданні для замацавання тэмы                                        
 
 
 
 
Асаблівасці націску ў беларускай мове?							
Чаму слова ў залежнасці ад таго, як яго вымавілі альбо прачыталі, можа змяніць значэнне? Як пры дапамозе голасу вылучыць у прамове галоўную думку? Як правільна па-беларуску гучаць некаторыя назвы? Якія падказкі ў роднай мове дапамогуць пазбавіцца магчымых арфаграфічных памылак? Адказы на гэтыя пытанні змешчаны ў дадзенай тэме.							
Што такое націск?                                        
Тэст 1                                        
На што цісне націск?                                        
Тэст 2                                        
Націск і сакрэты арфаграфіі                                        
Тэст 3                                        
Адметнасці націску ў роднай мове                                        
Тэст 4                                        
Гаворым прыгожа і без памылак                                        
Тэст 5                                        
Заданні для замацавання тэмы                                        
 
 
 
 
Гістарызмы, архаізмы і неалагізмы ў беларускай мове?							
Склад беларускай мовы, як і любой іншай мовы, пастаянна пашыраецца. Напрыклад, у вялікім тлумачальным слоўніку беларускай мовы налічваецца больш за сто тысяч слоў! Але зараз вучоныя рыхтуюць да вадання новы слоўнік, у якім будзе зафіксавана яшчэ больш маўленчых адзінак. Аднак часам здараецца так, што асобныя словы па некаторых прычынах мяняюць сваё значэнне, становяцца малаўжывальнымі, альбо нават знікаюць і забываюцца. 
Чаму так адбываецца? Як вучоныя называюць новыя і старыя словы? За кошт чаго сёння папаўняецца слоўнікавы запас беларускай мовы? Адказы на пералічаныя пытанні ўтрымліваюцца ў гэтай тэме.							
Чаму старэюць словы?                                        
Тэст 1                                        
Чаму словы знікаюць і змяняюць імёны?                                        
Тэст 2                                        
Чаму з’яўляюцца новыя словы?                                        
Тэст 3                                        
Як новыя словы старэюць?                                        
Заданні для замацавання тэмы                                        
 
 
 
 
Запазычаныя словы ў беларускай мове?							
Нашу мову, як і нашу Радзіму – Беларусь, можна без перабольшвання назваць вельмі гасціннай. Яна ласкава прымала і працягвае прымаць у свой склад словы з іншых моў. Сёння нават цяжка бывае вызначыць, асабліва неспецыялісту, беларускімі з’яўляюцца пэўныя словы, альбо яны былі некалі запазычаны ў іншых народаў. Як і чаму адбываліся ў нашай мове падобны працэсы, можна даведацца ў гэтай тэме.							
Адкуль ў беларускай мове небеларускія словы?                                        
Тэст 1                                        
Як пазнаць запазычаныя словы?                                        
Тэст 2                                        
Запазычаныя імёны                                        
Тэст 3                                        
Заданні для замацаванняя тэмы