Віртуальны Універсітэт - адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія імкнуцца атрымліваць уменні важныя для сябе і для жыцця ў сучасным грамадстве
0(0)

Гісторыя Беларусі: падзеі, асобы і працэсы.

Апісанне

Шматлікія значныя моманты з гісторыі Беларусі савецкія гісторыі, пад ціскам пануючай камуністычнай ідэалогіі, вымушаны былі замоўчваць або падаваць у негатыўнай афарбоўцы.

Калі Беларусь стала незалежнай – гістарычная навука зазіхацела нацыянальнымі фарбамі, а яе даследчыкі выявілі шмат белых плямаў у дадзенай навуцы.

З гэтага курсу вы даведаецеся пра галоўныя гістарычныя падзеі з беларускай гісторыі, больш глыбока пазнаёміцеся з гістарычнымі асобамі, якія ўплывалі сваёй дзейнасцю на развіццё будучыні і пакінулі ў гісторыі свой значны след.

Пасля ўдзелу ў курсе тыя, хто ніколі не цікавіўся айчыннай гісторыяй – атрымаюць новыя веды ў гэтай галіне, а хто раней цікавіўся гісторыяй Беларусі – пашырыць свае пазнанні ў гэтай дысцыпліне.

Тэмы для гэтага курсу

Урокаў: 7

Кастусь Каліноўскі: жыццё, смерць, неўміручасць, спадчына.?

Тэма распавядзе аб дзейнасці кіраўніка паўстання 1863-1864 гг. на беларускіх землях - Кастуся Каліноўскага і спадчыну, якую ён пакінуў беларусам пасля смерці.
Урок
Тэст

Бальшавіцкія рэпрэсіі і барацьба з іншадумцамі: ад 1917 да 1970-х.?

Тэст праверыць веды пра гісторыю бальшавіцкіх рэпрэсій на Беларусі.

Праект «Беларусізацыя» у БССР: прычыны стварэння, згортвання і паследствы.?

Дадзеная тэма распавядзе пра перыяд у гісторыі Беларусі пад назваю "беларусізацыя".

Беларуская мова: яе карані і лёс у беларускай гісторыі.?

Тэма распавядзе пра гісторыю беларускай мовы і яе сучасны стан у беларускім грамадстве.

Гісторыя праваслаўя на Беларусі?

Тэма распавядзе аб гісторыі праваслаўя на Беларусі.

Гісторыя каталіцкай царквы на Беларусі?

Тэма распавядзе пра гісторыю каталіцызму на Беларусі.

Гродна – горад-помнік. Віртуальны шпацыр па самых значных і цікавых месцах у Горадні.?

Занятак распавядае пра амаль тысячагадовую гісторыю Горадні і пра самыя славутыя помнікі архітэктуры, якія захаваліся па сённяшні дзень.

Пра выкладчыка

Скончыў у 2016 годзе Гродзенскі Дзяржаўны Універсітэт ім. Я. Купалы па спецыяльнасці "гісторыя Беларусі", пазней абараніў дзве магістэрскія дысертацыі: 2017 год - у гарадзенскім купалаўскім універсітэце, 2020 год - у Варшаўскім універсітэце (Польшча). Даследуе гісторыю падзей паўстання 1863-1864 гг., асобу К. Каліноўскага і яго ўплыў на беларускае грамадства. Займаецца журналістыкай.
0 (0 рэйтынг)

Курсаў: 1

Студэнтаў: 2

Гісторыя Беларусі: падзеі, асобы і працэсы.
Свабодна