Стаць часткай каманды “Віртуальнага Універсітэту” можа кожны – калі вам ёсць што распавесці і ёсць чаму навучыць іншых.
“Віртуальны Універсітэт” – гэта адукацыйная пляцоўка для людзей усіх пакаленняў, якія хочуць развівацца і атрымліваць карысныя для жыцця ў сучасным грамадстве веды.
Віртуальны Універсітэт працуе ў фармаце двух сезонаў у год – вясновага (заняткі пачынаюцца ў лютым) і восеньскага (заняткі пачынаюцца ў кастрычніку).
Заняткі праходзяць у фармаце online. Працягласць заняткаў – 1,5 гадзіны максімум.
Праз ZOOM да вашых заняткаў, лекцыі або майстар-класаў далучаюцца зацікаўленыя слухачы і слухачкі.
Тэмы заняткаў могуць быць самыя розныя: гісторыя, спорт, псіхалогія, мастацтва, рэлігія, культуралогія, медыцына. Гэты спіс не мае абмежаванняў!
Калі вы гатовыя прапанаваць сваю тэму і правесці заняткі для нашых студэнтаў – напішыце сюды universityonline.hrodna@gmail.com і мы абавязкова звяжамся з вамі, каб узгадніць усе дэталі.
Мы дапаможам таксама распрацаваць дэталёвы план вашых заняткаў і падабраць найбольш удалы фармат навучання.
Будзем радыя супрацы!
Заяўкі на выкладанне ў межах сёмага сезона
Віртуальнага Універсітэту прымаюцца да 25 студзеня 2024 г.